HandMade (гурт)
HandMade | |
Гады | 2009 — цяпер |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | урбаністычнае рэгі, блюз, рок, джаз-рок |
Удзельнікі | Яўген Валошын (вакал, гітара), Андрей Маркуц (вакал, гітара), Уладзімер Пыльчанка (акардэон) |
HandMade — беларускі музычны гурт. Утварыўся ў выніку сумеснай працы музыкаў Яўгена Валошына і Андрэя Маркуца ўлетку 2009 году. Першапачатковая назва каманды была Jab Club & Markuts Band. Гурт грае ў стылях урбаністычнага рэгі, блюзу, року і джаз-року.
Першы выступ гурта (яшчэ пад назвай Jab Club) адбыўся ў ліпені 2009 году на V зьезьдзе беларусаў сьвету, які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ). Пазьней гурт даў шэраг канцэртаў у Беларусі і за мяжой. Двойчы музыкі HandMade выступалі ў Вільні.
На песьню «Вуліца-дым» тэлеканал «Лад» зьняў кліп для праграмы “PROдвижение”, які трапіў у ратацыю на музычных тэлеканалах. У сакавіку 2011 году HandMade даў дабрачынны канцэрт у Ліцэі БДУ. Сабраныя грошы былі перададзены ў менскі Дзіцячы дом № 2.
Аўтарамі тэкстаў зьяўляюцца Глеб Лабадзенка, Яўген Валошын і Андрэй Маркуц, аўтарамі музыкі — Яўген Валошын, Андрэй Маркуц.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- DEMO. The music from unfreedom (2012)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гурт HandmadE запісаў дэбютны альбом / Ultra-Music
- Гурт HandmadE разам з байцом Гурковым запісалі песню для "Еўрабачання" / Эўрарадыё
Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |