Яцак Путкамэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Герб «Брадаціца»

Яцэк Антоні Путкамэр (па-польску: Jacek Antoni Puttkamer) герба Брадаціца (XVIII ст.) — росенскі земскі судзьдзя, барскі канфэдэрат, пасол другой кадэнцыі Чатырохгадовага Сойма, таргавіцкі канфэдэрат, мэмуарыст.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год нараджэньня невядомы. Бацька — Казімер Путкамэр — жмудзкі земскі судзьдзя, валодаў землямі на Жмудзі і вёсцы Блонь у Менскім ваяводзтве.

  • 1764 г. — падтрымаў кандыдатуру Панятоўскага на выбарах караля. Путкамэры лічыліся «кліентамі» Сапегаў.
  • 1769 г. — заняў пасаду жмудзкага земскага судзьдзі. У тым жа годзе далучыўся да Барскай канфэдэрацыі, дзе арганізоўваў канфэдэрацкія суды. У ліпені 1771 году разам зь невялікім аддзелам канфэдэратаў зьявіўся ў Жлобіне, дзе заклікаў народ да змаганьня. Кіраваў кафэдэратамі ў Рэчыцкім павеце. Пасьля прыходу Суворава перанёс сваю дзейнасьць на Жмудзь.
  • 1773 г. — пасьля паразы Барскай канфэдэрацыі зьехаў у эміграцыю, зь якой вярнуўся ў 1776 г. і заняў сваю былую пасаду

жмудзкага судзьдзі.

Калі памёр, невядома. Дзяцей ня меў.

Аўтар успамінаў пра Генэральную канфэдэрацыю.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Szczygielski Wacław. Jacek Antoni Puttkamer. Polski Słownik Biograficzny. Tom 29. Lodz, 1986

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]