Перайсьці да зьместу

Любоў Румянцава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Любоў Румянцава
па-беларуску: Любоў Рыгораўна Румянцава
Дата нараджэньня 18 красавіка 1943(1943-04-18)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 лістапада 2020(2020-11-18) (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Узнагароды
IMDb ID nm0750183

Любо́ў Румя́нцава (у дзявоцтве Чарнавол; 18 красавіка 1943, Пяцігорск, Стаўрапольскі край, РСФСР — 18 лістапада 2020) — беларуская акторка. Заслужаны артыст БССР (1978).

Скончыла ў 1964 годзе Маскоўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага. З 1964 году ў Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай. З 1966 году на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1981 году ў Тэатры-студыі кінаактора).

Выканаўца лірыка-драматычных і драматычных роляў. Ёй былі ўласьцівы выразная плястыка, экспрэсыўнасьць, уменьне выявіць духоўную сутнасьць пэрсанажу. Сярод тэатральных роляў: Наташа («Сам-насам з усімі» А. Гельмана), Жанчына ў п’есе «Чалавечы голас» Ж. Както, Красавіна, Домна Панцялеўна ў п’есах «Жаніцьба Бальзамінава», «Таленты і паклоннікі» А. Астроўскага, Гертруда ў «Гамлеце» У. Шэксьпіра, Філумена («Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа) і інш.

Здымалася ў кіно з 1959 году. Яе галоўная роля ў фільме «Альпійская баляда», зьнятым у 1965 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм», прынесла актрысе ўсесаюзную і сусьветную вядомасьць, любоў і прызнаньне гледачоў.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.