Рыгор Квітка-Аснаўяненка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Квітка-Аснаўяненка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 (29) лістапада 1778[1][2][3]
Памёр 8 (20) жніўня 1843[1][3] (64 гады)
Пахаваны
Бацькі Фёдар Квітка[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, пісьменьнік, драматург, празаік, літаратурны крытык
Жанр байка, аповесьць[d], вадэвіль[d], раман і п’еса
Мова украінская мова[5] і расейская мова
Подпіс Выява аўтографу

Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка (па-ўкраінску: Григо́рій Фе́дорович Кві́тка-Основ'я́ненко; 29 лістапада 1778}} — 20 жніўня 1843) — украінскі пісьменьнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1778 годзе ў вёсцы Аснова, пад Харкавам, і амаль усё сваё жыцьцё правёў у Харкаве.

З малых гадоў быў хваравіты і да 6 гадоў сьляпы. Адукацыю атрымаў хатнюю. Нядоўга лічыўся на вайсковай службе. Ён паступіў у 23 гады ў падгародны Кураскі манастыр і прабыў у ім каля 4-х гадоў; па вяртаньні з манастыру вёў паўманаскі лад жыцьця, пакуль не захапіўся грамадзкай дзейнасьцю і тэатрам.

Адкрыцьцё Харкаўскага ўніверсытэту ў 1805 годзе ўнесла вялікае ажыўленьне ў жыцьцё мясцовага грамадзтва. У 1812 годзе ў Харкаве ўзьнік пастаянны тэатар, і Квітка прыняў у ім актыўны ўдзел у якасьці акторра, драматурга і потым гісторыка гэтага тэатру. У тым жа годзе па ініцыятыве Квіткі ўзьнікла дабрачыннае таварыства.

З 1816 па 1821 гады ў Харкаве выходзіў «Украінскі весьнік» — першы Харкаўскі часопіс, пад рэдакцыяй Квіткі, Філамафіцкага і Ганорскага. Тады ж Квітка друкуе ва «Украінскім весьніку» і ў «Весьніку Эўропы» невялікія апавяданьні і вершы; але ўсё напісанае ім у гэты час слабое і пасьля не перавыдаваліся.

Несумнеўная літаратурная здольнасьць Квіткі праявілася толькі ў пачатку 1830-х гадоў, пераважна ў аповесьцях на ўкраінскай мове: «Канатопскай вядзьмарцы», «Марусі», «Ад Тобі і скарб», «Козир-дивка» і г. д. Акрамя таго, ён напісаў шэраг аповесьцяў і гістарычных апавяданьняў на расейскай мове, зь якіх найбольш буйны — гісторыка-бытавы раман «Пан Халяўскі».

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Збор твораў Т.1-7, Кіеў, 1978—1981  (укр.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.217

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыгор Квітка-Аснаўяненкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў