Перайсьці да зьместу

Ян Міхал Завіша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).
Ян Міхал Завіша

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1658(1658)
Памёр 20 траўня 1685
Менск
Пахаваны
Род Завішы
Бацькі Андрэй Казімер Завіша
Гэлена Аляксандра Агінская
Жонка Роза Валадковіч

Ян Міха́л Заві́ша (па-польску: Jan Michał Kieżgaiło Zawisza; 1658 — 20 траўня 1685) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста менскі.

З роду Завішаў прыдомак Кезгайла гербу «Лебедзь» зьменены (апроч лебедзя на шчыце белая пяціляпёсткавая ружа ў кароне), першы з чатырох сыноў Андрэя Казімера Завішы, пісара вялікага літоўскага, і Гэлены Аляксандры з Агінскіх, каштэлянкі троцкай. Ян Міхал ажаніўся з Розай Валадковіч гербу «Радван», дачкой Стэфана, падсудка менскага, і Розы Сьлізень. Па мячу яна была ўнучкай Марціна Казімера Валадковіча, пісара земскага менскага, і Гэлены Кастравіцкай, а па кудзелі — Стэфана Яна Сьлізьня, рэферэндара вялікага літоўскага і старосты крэўскага, і Зоф’і з Катлоў, дачкі войскага старадубскага. Старасьціч менскі па бацьку, пасьля там жа быў старостам гродавым. Памёр маладым на 27 годзе жыцьця ў Менску. Дзяцей не было. Пахаваны ў капліцы Завішаў у менскім бэрнардынскім касьцёле.

  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1845
  • Żychlіńskі T. Złota ksіęga szlachty polskіеj, Poznań, T.1-31. 1879—1908.