Перайсьці да зьместу

Ян Мікалай Аскерка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Мікалай Аскерка
Ян Мікалай Аскерка
Ян Мікалай Аскерка

Герб «Мурдэліё»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 сьнежня 1735
Памёр 1796
Род Аскеркі
Бацькі Рафал Алёйза Аскерка
Станіслава Тэрэза з Агінскіх
Жонка Барбара з Ракіцкіх
Дзеці Рафал Міхал, Дамінік

Ян Мікалай Аскерка (па-польску: Jan Mikołaj Oskierka; 22 сьнежня 1735 — 1796) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (з 1769) і войскі мазырскі (17711781), стражнік палявы літоўскі (17821789)[2]. Пасол Чатырохгадовага Сойму, удзельнік паўстаньня 1794 году.

Ян Мікалай Аскерка быў адным з найбагацейшых землеўладальнікаў ВКЛ. Валодаў Нароўляй і вёскамі вакол яе. Кавалер Ордэна Сьв. Станіслава (1781) і Ордэна Белага Арла.

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Рафала Алёйзы і Станіславы Тэрэзы з Агінскіх. Меў брата Антонія Яўхіма, разам зь якім навучаўся ў Варшаве.

У шлюбе з Барбарай Ракіцкай меў двух сыноў Рафала Міхала і Дамініка.

  1. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 326.
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Аскеркі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 258.