Антоні Яўхім Аскерка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антоні Яўхім Аскерка
Антоні Яўхім Аскерка
Антоні Яўхім Аскерка

Герб «Мурдэліё»
Асабістыя зьвесткі
Род Аскеркі
Бацькі Рафал Алёйза Аскерка
Станіслава Тэрэза з Агінскіх
Дзеці Ева Марыяна з Аскеркаў[d] і Марыя з Аскеркаў[d]

Антоні Яўхім Аскерка (па-польску: Antoni Joachim Oskierka; ? — пасьля 1792) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы пяцігорскі, староста багрымавіцкі (з 1760), пасол Чатырохгадовага Сойму[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў гербу «Мурдэліё», сын Рафала Алёйзы і Станіславы Тэрэзы з Агінскіх. Меў брата Яна Мікалая, разам зь якім навучаўся ў Варшаве.

  • 1760 год — атрымаў ад бацькі Багрымавіцкае староства ў Мазырскім павеце.
  • 1762 год — абіраўся дэпутатам ад Мазырскага павету на Літоўскі Трыбунал.
  • 1764 год — як прыхільнік «фаміліі» падтрымліваў абраньне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
  • 1768 год — атрымаў ад караля і вялікага князя патэнт харунжага пяцігорскага.
  • 1776 і 1786 гады — абіраўся паслом на Вальны Сойм ад Мазырскага павету.
  • 1787 год — удзельнічаў к канфлікце паміж Аскеркамі і Яленскімі за ўплыў у Мазырскім павеце.
  • 1790 год — абіраўся дэпутатам на Літоўскі Трыбунал і адначасна паслом на Другую кадэнцыю Чатырохгадовага Сойму.
  • 1791 год — на паседжаньні Сойму выказаўся ў падтрымку Канстытуцыі 3 траўня. У канцы году напісаў ліст да караля, дзе інфармаваў яго, што з прычыны дрэннага здароўя мусіць зьехаць дадому.

У шлюбе з Тэрэзай Еперыяшы меў сына.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Аскеркі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 258.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]