Ян Грыб
Ян Грыб | |
Дата нараджэньня | 21 лістапада 1936[1] (87 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт |
Месца працы | |
Сябра ў | ТБМ і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грыб (неадназначнасьць).
Ян Я́навіч Грыб (нар. 21 лістапада 1936, вёска Куршынавічы[2] Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці) — беларускі пісьменьнік. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На самым пачатку нямецка-савецкай вайны бацьку Яна Грыба расстралялі нацысцкія акупанты[3], і сям´я пераехала ў Пагарэльцы (цяпер у Нясьвіскім раёне Менскай вобласьці), дзе Янка скончыў сямігодку. Пасьля вайны зьехаў на заробкі ў Расею, скончыў чалябінскую рамесьніцкую вучэльню. У 1956—1957 роках быў курсантам, лётчыкам вайсковай адукацыі на Далёкім Усходзе. Камісаваны па стане здароўя[4].
У 1960 прыехаў у Менск. Скончыў фізычны факультэт БДУ. Працаваў на вытворчым аб’яднаньні «Інтэграл», ПТВ «Электроніка», выкладчыкам у Менскім коледжы электронікі, займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю.
Пасьля выхаду на пэнсію перасяліўся ў лясную хату ў Клыпаўшчыне пад Койданавам, якую сам збудаваў. Пражыў у ёй 15 гадоў,
Узначальвае менскую Кастрычніцкую раду Таварыства беларускай мовы з часу ягонага ўтварэньня.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкаваўся ў пэрыёдыцы. У 2005 року выдаў зборнік вершаў «На сваёй зямлі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б беларуская Вікіпэдыя (белар.) — 2004.
- ^ Дзядуля з кійком, якога цягнулі некалькі амапаўцаў, расказаў, як уцёк з аўтазака Грамадзтва. Наша Ніва (25 сакавіка 2017). Праверана 26 сакавіка 2017 г.
- ^ Грузьдзіловіч, Алег (23 студзеня 2020) «Праз Лукашэнку я з нармальнага патрыёта стаў апантаным нацыяналістам». Гісторыя Яна Грыба, сымбаля мітынгаў за незалежнасьць Суд. Радыё «Свабода». Праверана 23 студзеня 2020 г.
- ^ 83-гадовага паэта Яна Грыба аштрафавалі за ўдзел у пратэстах Суд. Радыё «Свабода» (15 студзеня 2020). Праверана 15 студзеня 2020 г.