Перайсьці да зьместу

Яноўка (Краснапольскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яноўка
трансьліт. Janoŭka
Першыя згадкі: 1870
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Краснапольскі
Сельсавет: Яноўскі
Насельніцтва: 308 чал. (2019)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2238
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°16′7″ пн. ш. 31°39′0″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 31.65° у. д. / 53.26861; 31.65Каардынаты: 53°16′7″ пн. ш. 31°39′0″ у. д. / 53.26861° пн. ш. 31.65° у. д. / 53.26861; 31.65
Яноўка на мапе Беларусі ±
Яноўка
Яноўка
Яноўка
Яноўка
Яноўка
Яноўка

Яно́ўка[2]вёска ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Яноўскага сельсавету. Знаходзіцца за 21 км ад Краснапольля, за 130 км ад Магілёва, за 43 км ад чыгуначнай станцыі Камунары.

У 1870 годзе вёска ва ўладаньні памешчыку, працавалі шынок, млын. У 1897 годзе вёска ў Саматэвіцкай воласьці Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні, працавала школа граматы. У аднайменным фальварку жыло 17 чалавек. Падчас Рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расеі сяляне зьдзейсьнілі паўстаньне. У 1923 годзе быў створаны сельскагаспадарчы каапэратыў. У 1929 годзе заснаваны цагляны завод. У 1930 годзе створаны калгас «Матор рэвалюцыі», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 66 гаспадарак.

Падчас Нямецка-савецкай вайны з жніўня 1941 па 30 верасьня 1943 году была захопленая нямецкімі войскамі.

У 1967 годзе быў далучаны пасёлак Ленінскі. У 1990 цэнтар саўгасу «Дружба», які спэцыялізаваўся на мяса-малочнай жывёлагадоўлі.

Вёска пацярпела ад Чарнобыльскае катастрофы і трапіла ў зону з правам на адсяленьне[3].

  • 2019 год — 308 чалавек
  • 2007 год — 395 чалавек
  • 1999 год — 226 чалавек
  • 1990 год — 309 чалавек
  • 1926 год — 510 чалавек
  • 1909 год — 464 чалавекі
  • 1897 год — 507 чалавек

У 2007 годзе ў вёсцы працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, крама, сталовая, бутэрбродная.

  1. ^ Яновка. Численность постоянно проживающего населения (2019) с.119 (рас.)
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). Сустракаецца таксама варыянт Я́наўка.
  3. ^ Об утверждении Перечня населенных пунктов и объектов, находящихся в зонах (рас.)
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 6, Кн. 2. Магілёўская вобласць / под научн. ред. Т. В. Беловой. — Минск: БелЭн, 2009. — С. 301—302. — 592 с. — ISBN 978-985-11-0440-2.