Янка Туміловіч
Янка Туміловіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Іван Людвігавіч Туміловіч |
Нарадзіўся | 19 верасьня 1905 Сяліба, Ігуменскі павет, Менская губэрня |
Памёр | 21 студзеня 1938 ГУЛАГ |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Гады творчасьці | 1925—1930 |
Дэбют | студэнцкі часопіс "Чырвоны сьцяг" у 1925 год |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Туміловіч (неадназначнасьць).
Я́нка Туміло́віч, сапр.: Іва́н Лю́двігавіч Туміло́віч (19 верасьня [ст. ст. 6 верасьня] 1905, в. Сяліба Ігуменскага павета Менскай губэрні, цяпер у Бярэзінскім раёне, Менская вобласьць — 21 студзеня 1938, ГУЛАГ) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў БДУ (1927). Жыў у Менску. Працаваў выкладчыкам гісторыі, у рэдакцыях часопісаў. Сябра літаб’яднаньня «Маладняк». У 1927 г. стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). У 1930-я гг. працаваў выкладчыкам Вышэйшай школы палітычнай асьветы, у рэдакцыі газэты «Піянер Беларусі».
Арыштаваны 11.10.1936; 20.6.1937 Вярхоўным судом СССР прыгавораны да 7 гадоў пазбаўленьня волі. Памёр у лягеры каля бухты Нагаева пад Уладзівастокам. Справа спыненая 8.1.1940.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў у друку вершамі ў 1925 годзе ў студэнцкім часопісе «Чырвоны сьцяг». У 1926 годзе разам з Я. Бобрыкам і А. Звонакам выдаў паэтычны зборнік. Публікаваўся ў часопісе «Маладняк», газэтах «Савецкая Беларусь», «Чырвоны сьцяг», «Звязда», «Чырвоная зьмена», «Камунар Магілёўшчыны»; калектыўным зборніку «Дэкляматар» (1928). У пераважнай большасьці вершы Туміловіча — гэта ўзоры пралеткультаўскага рамантызму 1920-х г.
Як і большасьць маладнякоўцаў, Туміловіч пісаў пад уплывам імажынізму. Сам паэт высьмейваў тых, хто захапляўся слоўнымі выкрутасамі і пісаў пра «бурапену» і «маргарынавае шчасьце». Паэт быў у захапленьні ад прыроды, беларускай вёскі і яе побыту. Ягоныя творы вызначаліся шчырасьцю і эмацыянальнасьцю, хоць часам і наіўнасьцю, і нястрыманасьцю маладога задору.[1]
Аўтар паэмы «Ульянаў—Ленін»[2], часткова апублікаванай у 1929—1930 гг. З 1930 г публікацыі Туміловіча зьнікаюць са старонак пэрыядычнага друку. Магчыма, гэта зьвязана з хваляй рэпрэсій у 1930-х гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20160305191649/http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/litaratura/emihranty/kruszyna/02.htm
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 27. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16)
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пунсовае ранне: Вершы / У сааўтарстве. Мн., 1926;
- Полымя. 1960, № 6;
- Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т. 2. Мн., 1961.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9
- Звонак А. Сціплая песня // Полымя. 1960, № 6;
- ЭГБ, т. 6-1.
- Туміловіч Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 27.