Перайсьці да зьместу

Яна Шостак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яна Шостак

лац. Jana Šostak, польск. Jana Szostak
Дата нараджэньня 1993
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак артыстка, актывіст, сцэнічны артыст

Я́на Шо́стак (па-польску: Jana Szostak; нар. 1993, Горадня, Беларусь) — беларуская і польская артыстка, фэмінісцкая актывістка, пэрформэрка, прадстаўніца грамадзкай ініцыятывы «Партызанка»[1].

Яна Шостак нарадзілся ў 1993 годзе ў Горадні. Ейныя бацькі жывуць ў Горадні.

Яна Шостак вывучыла польскую мову ад бабулі. У Польшчу прыехала ў 2010 годзе. У 2013 годзе скончыла бакаляўрыят на адзьдзяленьні інтэрмэдыі Акадэміі мастацтваў Яна Матэйкі ў Кракаве, потым навучалася ў магістратуры на факультэце мэдыямастацтва Акадэміі мастацтваў у Варшаве[2].

Яна таксама пачала навучаньне ў дактарантуры ва Ўнівэрсытэце мастацтваў у Познані.

Жыве ў Польшчы.

Артыстычная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сваёй мастацкай дзейнасьці Яна Шостак сумяшчае шмат сродкаў з сфэры пэрформансу, відэаарту, інтэрнэт-мастацтва. Стварае сацыяльна ангажаванае мастацтва. Прапагандуе выкарыстаньне фэмінітываў[2].

9 верасьня 2015 году ў Познані разам з Даротай Тылка, Лукашам Штыльцам, Монікай Качмарчык і Івонам Рахвалам устанавілі новы польскі рэкорд Гінэса, стварыўшы самую доўгую аўдыёдарожку з гарадзкіх тэгаў. Ён працягваўся 7 хвілінаў 59 сэкундаў і складаўся з 647 словаў[2].

У якасьці валянтэркі Я. Шостак удзельнічала ў Сусьветных днях моладзі 2016 г. у Кракаве, дзе замянілі адзін з афіцыйных транспарантаў з выявай Папы Францішка. Падчас самой сустрэчы Папы з валянтэрамі Я. Шостак вывесіла транспарант з словамі «Папа, патэлефануй мне» і сваім нумарам тэлефону, які быў паказаны на тэлевізыі па ўсім сьвеце. Ейнай мэтай было прыцягнуць увагу Папы да праблемы пэдафіліі ў Польскім Каталіцкім Касьцёле[3].

З 2018 году разам з Якубам Ясюкевічам стварае фільм «Міс Палёнія», які ўяўляе сабой спалучэньне дакумэнтальнага фільма, камэдыі і візуальнага эсэ, які паказвае ўдзел артысткі ў шматлікіх конкурсах прыгажосьці ў Польшчы, у тым ліку Міс Палёніі Вялікай Польшчы, дзе трапіла ў фіналь. Прэм’ера фільма павінна была адбыцца ў 2021 годзе, у стагодзьдзе заснаваньня першых конкурсаў прыгажосьці. Сцэнар фільма стаў ейнай доктарскай дысэртацыяй[4].

Пратэсты ў Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2020 годзе Яна Шостак удзельнічала ў пратэстах у Беларусі. На пачатку жніўня яна арганізавала акцыю «Хвіліна крыку за Беларусь»[5]. Яна раскрытыкавала дапамогу польскага ўраду беларусам, якія пратэстуюць супраць Аляксандра Лукашэнкі, ацаніўшы яе як павярхоўную. Нягледзячы на ​​запэўніваньні прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, многія палітычныя ўцекачы не змаглі перасячы польскую мяжу з-за пандэміі COVID-19. Шостак спрабавала дзейнічаць, кантактуючы з польскімі палітыкамі, якія наведвалі беларускіх пратэстоўцаў на месцы, напр. з Робэртам Бэдронем ці Міхалам Шчэрбам, а таксама з Гэльсінскім фондам правоў чалавека[6].

8 верасьня 2020 году ў Кракаўскім прадмесьці ў Варшаве пасьля сустрэчы Матэвуша Маравецкага зь лідэрам беларускай апазыцыі Сьвятланай Ціханоўскай яна ў прысутнасьці камэраў «накрычала» на польскага прэм’ера, зьвяртаючы ўвагу на праблему пераходу празь мяжы. На ейную працу непасрэдна зьвярнуў увагу кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Праз два дні ён патэлефанаваў артыстцы, пацьвердзіўшы парушэньні ў выкананьні пастановы прэм’ер-міністра на мяжы. З 17 верасьня 2020 году адноўленая выдача турыстычных візаў беларусам[6].

У 2022 годзе тыднёвік «Polityka» прызнаў ейны «Крык для Беларусі» адным з дзесяці найважнейшых мастацкіх твораў апошніх трыццаці гадоў[7].

  • 2015: kocham Cię!,
  • 2016: Neuroplastic Tourist Guide (разам з Марыяй Альбрыхтовіч),
  • 2016: Who is your pope? (разам з Марыяй Альбрыхтовіч),
  • 2017: nowak / nowaczka / nowacy,
  • 2020: Krzyk dla Białorusi (Крык для Беларусі)[8].
  1. ^ Яна Шостак, «Словы скончыліся, яны больш не выказваюць пачуццяў», artists.byculture, https://web.archive.org/web/20230717134747/https://artists.byculture.org/jana_sostak
  2. ^ а б в Jana Shostak: W Białorusi Kościół był przestrzenią wolności. Polski katolicyzm mnie rozczarował, gazeta.pl, 16.09.2020, https://wyborcza.pl/7,75410,26292923,jana-shostak-na-bialorusi-kosciol-byl-przestrzenia-wolnosci.html
  3. ^ Łukasz Grzesiczak, ŚDM. Jana wciąż czeka na telefon od papieża Franciszka, krakow.wyborcza.pl, 2 жніўня 2016, https://krakow.wyborcza.pl/krakow/1,44425,20487399,sdm-jana-wciaz-czeka-na-telefon-od-papieza-franciszka.html?disableRedirects=true
  4. ^ mgr Jana Shostak,Biuletyn Informacji Publicznej Uniwersytetu Artystycznego w Poznaniu, 14.09.2022, https://web.archive.org/web/20230717133244/https://bip.uap.edu.pl/2022/09/14/mgr-jana-shostak/
  5. ^ Dzień Dobry TVN, Rewolucja kobiet na Białorusi, «Wyszłyśmy, pokonałyśmy swój strach, walczymy z nim codziennie», dziendobry.tvn.pl, 22 верасьня 2020, https://dziendobry.tvn.pl/
  6. ^ а б Historia jednego protestu: nakrzyczała na Morawieckiego i wywalczyła pomoc dla Białorusinów, oko.press, 3 кастрычніка 2022, https://oko.press/nakrzyczala-na-morawieckiego-i-wywalczyla-pomoc
  7. ^ Sztuki wizualne: Jana Shostak i Mikołaj Sobczak laureatami Paszportów POLITYKI. polityka.pl, 18 студзеня 2022, https://www.polityka.pl/tygodnikpolityka/kultura/paszporty/2151028,1,sztuki-wizualne-jana-shostak-i-mikolaj-sobczak-laureatami-paszportow-polityki.read
  8. ^ Renata Lis: Krzykucha nie krzyczy. Dwutygodnik.com, 2021, https://www.dwutygodnik.com/artykul/9712-krzykucha-nie-krzyczy.html