Бакаляўрыят
Бакаляўрат (baccalaureate, ад па-лацінску: baccalaureatus) — праграма падрыхтоўкі бакаляўраў ва ўстановах вышэйшай адукацыі многіх краінаў сьвету. Праграма бакаляўрыяту прадугледжвае ў асноўным 3-гадовую пачатковую фундамэнтальную падрыхтоўку ў выбранай сфэры ведаў. На працягу навучаньня студэнт засвойвае й базавыя зьвесткі зь іншых навуковых галін, пераважна агульнаадукацыйнага характару. Праграмы бакаляўрыяту — шырокапрофільныя, носяць агульнанавуковы й агульнапрафэсыйны характар.
У большасьці дзяржаваў Эўрапэйскай Уніі на бакаляўра гуманітарных і эканамічных спэцыяльнасьцей неабходна вучыцца толькі 3 гады, на тэхнічных — ад 3,5 да 4 гадоў.
Бакаляўрыят як від кваліфікацыі прыняты па міжнароднай клясыфікацыі й зразумелы працадаўцам за мяжой. Фундамэнтальнасьць падрыхтоўкі на бакаляўрыяце, яе грунтоўнасьць дазваляе, пры неабходнасьці, лёгка зьмяніць прафэсыю, паколькі згодна зь дзяржаўным адукацыйным стандартам, праграмы падрыхтоўкі бакаляўраў па напрамках пабудаваны так, што дазваляюць за 1 год перайсьці да адной з цэлага шэрагу сумежных прафэсый.