Янаш II Жыгімонт Заполья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Янаш II Жыгімонт Заполья
Іван Зыгмунт Заполья
János Zsigmond Zápolya/Szapolyai
II. János Zsigmond magyar király.jpg
Каралеўскі партрэт Янаша Жыгімонта (1570-я)
Князь Сяміградзьдзя
1570 — 1571
Наступнік Сьцяпан Батура
Кароль Вугоршчыны
1540 — 1570
Рэгент Ізабэла Ягелонка
Папярэднік Янаш I
Наступнік Максіміліян II
Князь апольскі
1551 — 1556
Рэгент Ізабэла Ягелонка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 7 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Вугоршчына
Памёр 14 сакавіка 1571 (30 гадоў), Дзюлафэхэрвар, Трансыльванія, Каралеўства Вугоршчына
Пахаваны Катэдра сьвятога Міхала (Альба Юлія)
Дынастыя Запольі
Бацька Янаш I Заполья
Маці Ізабэла Ягелонка

Я́наш II Жыгімо́нт Запо́лья (па-вугорску: János Zsigmond Zápolya/Szapolyai, па-харвацку: Ivan Žigmund Zapolja; 7 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Вугоршчына — 14 сакавіка 1571, Дзюлафэхэрвар, Сямігродзьдзе, Каралеўства Вугоршчына) — вугорскі кароль (1540—1570) і сяміградзкі князь (1570—1571).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька, Янаш I Заполья, памёр празь дзевяць дзён па нараджэньні сына. Парлямэнт абраў Янаша Жыгімонта, але каранацыя не адбылася[2]. Большую частку знаходжаньня Янаша II на стальцы краінай фактычна кіравалі Дзёрдзь Мартынуці ("бацьга Георг" па-вугорску: György Fráter) ягоная маці Ізабэла Ягелонка пры падтрымцы асманскага султана Сулеймана I[3].

Янаш Жыгімонт нарадзіўся і выхоўваўся ў каталіцкай сям’і. Пад уплывам свайго надворнага лекара Джорджыё Б’яндраты перайшоў у лютэранства, пасьля ў кальвінізм. У сталым узросьце значны ўплыў на яго аказаў Фэрэнц Давід, які спрычыніўся да пераходу Янаша ва ўнітарыянства.

У 1568 годзе падчас сойму ў сяміградзкім горадзе Торда (цяпер Турда ў акрузе Клуж, Румынія) Янаш выдаў Тордзкі эдыкт, таксама вядомы як Талеранцыйны патэнт. Гэты дакумэнт быў першым масавым дэкрэтам рэлігійнай свабоды ў сучаснай гісторыі Эўропы, які падтрымаў стварэньне ўнітарысцкай царквы ў Трансыльваніі. Янаш атрымаў прызнаньне і за адкрыты дыялёг паміж усімі рэлігійнымі бакамі. Ён спансаваў публічныя дэбаты між каталікамі, лютэранамі, кальвіністамі і ўнітарыстамі, такім чынам сфармаваўшы ў Сяміградзьдзі сыстэму чатырох прынятых вызнаньняў. Да іншых рэлігійных груп, уключаючы жыдоў, мусульман і шматлікіх праваслаўных хрысьціянаў, ставіліся талерантна, але яны не атрымалі законных гарантыяў свабоды рэлігіі[4].

Пасьля сваёй адмовы ад тытулу караля Вугоршчыны (на карысьць Габсбургаў) Янаш Жыгімонт становіцца першым князем Сяміградзьдзя (1570—1571). Ён адпісаў сталец свайму скарбніку, Каспару Бэкешу, але арыстакратыя не прыняла гэтае рашэньне і абрала ваяводам Стэфана Баторыя. Гэта прывяло да кароткай грамадзянскай вайны, якая скончылася перамогай Баторыя.

Паводле ўспамінаў сучасьнікаў, Януш Жыгімонт добра размаўляў на лаціне, італьняскай, нямецкай, польскай, вугорскай ды румынскай, таксама разумеў грэцкую ды турэцкую. Таксама добра гуляў на лютні[5].

Са сьмерцю Янаша Жыгімонта скончыўся род Запольяў.

У 2003 годзе Ўнітарыянская акадэмія ў горадзе Клуж-Напока (Румынія) была названая ў гонар Янаша Жыгімонта.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135868157 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
  2. ^ János Zsigmond(вуг.)
  3. ^ Tamás T. M. 1540. július 7. | II. János magyar király születése(вуг.). Rubicon.
  4. ^ Molnár M. A Concise History of Hungary. — Cambridge University Press, 2001. — С. 110.
  5. ^ Harris M. W. The A to Z of Unitarian Universalism. — Scarecrow Press, 2009. — С. 173. — ISBN 978-0-8108-6817-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Янаш II Жыгімонт Запольясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Янаш I
Кароль Вугоршчыны
1540—1570
Наступнік
Максіміліян II
Папярэднік
'
Князь Сяміградзьдзя
1570—1571
Наступнік
Стэфан Баторы