Якасныя прыметнікі
Якасныя прыметнікі — прыметнікі, якія абазначаюць такія прыметы, якія могуць праяўляцца ў прадметах у большай або меншай ступені: малады хлопец, брат маладзейшы за сястру, самы малады з рабочых.
Ступені параўнаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць якасных прыметнікаў мае ступені параўнаньня:
- вышэйшую
- найвышэйшую.
У сваю чаргу ступені параўнаньня маюць разрады[a]:
- просты
- складаны
Просты разрад[b]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Просты разрад вышэйшай ступені праўнаньня ўтвараецца пры дапамозе ўстаўкі -ейш-, -эйш-: сьмелы — сьмялейшы, храбры — храбрэйшы, дарагі — даражэйшы. У некаторых прыметніках просты разрад вышэйшай ступені параўнаньня ўтвараецца пры дапамозе іншых асноў: добры — лепшы, кепскі — горшы, малы — меншы, вялікі — большы. Прыметнік вышэйшай ступені параўнаньня ўжываецца з залежным словам у вінавальным склоне з прыназоўнікам за: Гэты вечар быў цяплейшы за ўчарашні. (Кузьма Чорны). Што я — горшая за людзей? (Кандрат Крапіва).
Просты разрад найвышэйшай ступені параўнаньня ўтвараецца ад вышэйшай ступені пры дапамозе прыстаўкі най-: прыгажэйшы — найпрыгажэйшы, цікавейшы — найцікавейшы, лепшы — найлепшы.
Складаны разрад[c]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Складаныя разрады ступеняў параўнаньня ўтвараюцца пры дапамозе слоў больш, менш (больш прыемны, менш ужывальны — вышэйшая ступень), і самы, найбольш і найменш (самы дужы, найбольш хітры, найменш чуйны — найвышэйшая ступень).
Некаторыя якасныя прыметнікі маюць толькі складаны разрад ступені параўнаньня: бадзёры — больш бадзёры, самы бадзёры; урачысты — больш урачысты, самы ўрачысты.
У беларускай мове ёсьць якасныя прыметнікі, якія ня маюць ступеняў параўнаньня. Гэта прыметнікі, якія абазначаюць:
- вечную, нязьменную якасьць (мёртвы, цяжарны, жывы, нямы, босы, аднарукі),
- масьці жывёл (гняды, буры, буланы),
- колер прадмета праз адносіны да іншых прадметаў (вішнёвы, бронзавы, васільковы, залацісты).
Ня могуць утвараць ступеняў параўнаньня складаныя якасныя прыметнікі: сьветла-шэры, бел-чырвона-белы, чырвона-белы, чорнагаловы, ласкава-прыветны.