Перайсьці да зьместу

Язэп Крупскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам VolkovBot (гутаркі | унёсак) у 12:02, 19 чэрвеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Язэп Крупскі
Дата нараджэньня 11 кастрычніка 1934
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы Куплін, Пружанскі павет, Палескае ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая
Дата сьмерці 13 ліпеня 2014(2014-07-13) (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак мастак
Жанры станковы жывапіс[d] і манумэнтальна-дэкаратыўнае мастацтва[d]
Плынь станковы жывапіс
манумэнтальна-дэкаратыўнае мастацтва
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крупскі.

Язэ́п Рыго́равіч Кру́пскі (* 11 кастрычніка 1934, в. Куплін, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі мастак.

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, дзе акрамя яго яшчэ былі тры сыны і пяць дачок.

Скончыў Менскую мастацкую вучэльню (1960) і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968), атрымаўшы кваліфікацыю мастак-жывапісец. З 1978 — чалец Беларускага саюзу мастакоў. Жыве ў Берасьці, працуе на прадпрыемстве «Мастацтва».

Творчасьць

Працуе ў станковым жывапісе (пэйзаж, партрэт) і манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве (мазаіка, зграфіта, фрэска). Ня карцінах нярэдка зьвяртаецца да тэматыкі малой радзімы: «Вёска майго дзяцінства», «Пружанскія балоты»[1].

Асноўныя творы:

  • карціны «Фарсіраваньне Дняпра», «Абарона Берасьцейскага вакзалу», «Пяшчотнасьць», «Невядомыя жаўнеры», «Непакораны», «Хлапчукі»
  • пэйзажы «Палесьсе», «Цёплы дзень», «Ускраіна Берасьця», «Полацак і стагодзьдзі», «Затоплены човен»
  • зграфіта ў кінатэатры «Беларусь» (Берасьце), «Ніць вечнасьці» ў Палацы культуры камбінату верхняга трыкатажу (Пінск)
  • мазаіка «Юнацтва» на фасадзе спарткомплексу Берасьцейскага пэдагагічнага ўнівэрсытэта
  • росьпіс «Жыцьцё» ў кінатэатры «Мір» (Берасьце)

Удзельнік мастацкіх выставаў з 1968 року. Творы знаходзяцца ў музэях і карцінных галерэях Берасьця, Баранавіч, Менску, Пружанаў, у прыватных калекцыях у Польшчы й іншых краін.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Юры Зялевіч. Сустрэча на малой радзіме // Культура. — 15 верасьня 2000. — № 36. — С. 10.

Літаратура

  • Улюбёны ў родны край: мастак Язэп Крупскі / склад. В. А. Макарчук; рэд. Н. К. Шабуня. — Пружаны: ЦРБ імя М. Засіма, 2011. — 12 с. — (Знакамітыя землякі).

Вонкавыя спасылкі