Яечня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яечня
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікікурынае яйка[d]

Яечня, таксама яешня — страва, зробленая са смажаных яек.

Гэта адносна простая ў прыгатаваньні страва. Найпрасьцейшая яешня складаецца з разьбітых на гарачую патэльню яек — звычайна разьмяшаных — але часам таксама ў выглядзе цалкавухі, г. зн. усмажаных цэлых яек, зь непашкоджанай структурай жаўтку. Каб яйкі не спаліліся, патэльню пажадана патлушчыць наступным чынам:

Каб яешня была смачнейшай, звычайна перад даданьнем яек, на патэльні смажыцца мяса (сала ці грудзінка/бэкон, каўбаса, пароўкі, шынка, сырое або вэнджанае мяса, а нават курыца ці кавалачкі рыбы), або/і гародзіна (у прыватнасьці цыбуля, бульба, грыбы, сьвежы баўгарскі перац, але ж таксама памідоры, кабачкі), а нават сыр. Найлепшы вынік дае спалучэньне сала ці мяса з цыбуляю. Яйкі магчыма разбіваць адразу на патэльню, або падрыхтаваць раней у адмысловым посудзе й тады магчыма да ніх дадаць прыправаў ці малака (каб была больш вадкай). У такім выпадку звычайна яйкі разьмешваюцца. Прыправы (соль, перац і г. д.) дадаюцца на яйкі, што знаходзяцца на патэльні, або ўвогуле пасьля ўсмажаньня. Таксама цалкавуху магчыма смажыць на ўжо падсмажанай каўбасе, кавалках курыцы, рыбы, плястарах кабачкоў. Увогуле магчымасьці спалучэньня разнастайнага мяса ды гародзіны са смажанымі яйкамі й прыправамі і дадаткамі (кетчуп, адмысловыя соўсы) амаль неабмежаваныя — і галоўным чынам залежаць ад фантазыі ды густу спажывача.

Звычайна яешню спажываюць з талеркі (або самой патэльні) з хлебам. Магчыма таксама пакласьці яе на хлеб і зрабіць штосьці накшталт бутэрброду. Звычайна спажываецца цёплай — адразу пасьля прыгатаваньня. Халодная, траціць шмат са сваёй прывабнасьці. У Беларусі звычайна яешня смажыцца на курыных яйках, часам качыных, ці перапяліных. Але ж у іншых краінах гатуюць яе таксама зь іншых яек, у прыватнасьці — страўсавых.

Яешня — так, як і самыя яйкі — зьяўляецца рытуальнай стравай беларускай кухні, у прыватнасьці сувязана з памінальнымі абрадамі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]