Перайсьці да зьместу

Ягор Піцык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягор Піцык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лютага 1995(1995-02-01)[1] (29 гадоў)
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016 Дынама Берасьце 6 (0)
2015 Кобрынь 13 (0)
2016 Баранавічы 9 (0)
2017 Мікашэвічы 10 (1)
2018 Хваля 7 (1)
2018 Смаргонь 14 (0)
2019 Івацэвічы 22 (12)
2020 Мікашэвічы 1 (0)
2020 Івацэвічы 6 (2)
2021 Берасьцежылбуд[d] 12 (19)

Ягор Піцык (нарадзіўся 1 лютага 1995 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.

З 2014 году пачаў выступаць за дубль берасьцейскага «Дынама». У тым жа годзе часам пачаў трапляць і асноўную каманду. 23 лістапада 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў матчы супраць «Нёману» (0:1).

У сэзоне 2015 году чатыры разы выйшаў на поле за асноўную каманду, кожным разам на замену. У жніўні 2015 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Кобрынь» да канца сэзону[2] Правёў у Першай лізе 13 матчаў. Зь лютага 2016 году пачаў рыхтавацца да новага сэзону разам з «Дынама». У сакавіку праходзіў прагляд у «Смалявічах-СТІ», а ў красавіку далучыўся да «Баранавічаў». У жніўні 2016 году пакінуў баранавіцкі клюб[3] і неўзабаве вярнуўся ў Берасьце, дзе да канца сэзону 2016 году выходзіў у матчах дублю.

У лютым 2017 году прыбыў на прагляд у пінскую «Хвалю»[4], аднак пазьней далучыўся да мікашэвіцкага «Граніту»[5]. Улетку 2017 году перабраўся ў клюб польскай Трэцяй лігі ГКС (Вікелец). У пачатку 2018 году плянаваў далучыцца да берасьцейскага «Руха», але пазьней зноў выправіўся на прагляд у «Хвалю» і ў сакавіку 2018 году падпісаў кантракт зь пінскім клюбам[6][7]. У ліпені 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[8] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[9].

У лютым 2019 году падоўжыў кантракт з смаргонскім клюбам[10], аднак да пачатку чэмпіянату 2019 году пакінуў каманду і перабраўся ў «Івацэвічы»[11]. У красавіку 2020 году зноў прыяднаўся да мікашэвіцкага «Граніту», аднак згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2020 году вярнуўся ў «Івацэвічы»[12]. У пачатку 2021 году далучыўся да «Берасьцежылбуду», дзе гуляў да канца сэзону. У студзені 2022 году заняў пасаду адміністратара ў дублі берасьцейскага «Руху»[13], аднак у хуткім часе клюб зьняўся з спаборніцтваў.

З восені 2022 году выступаў за польскі клюб «Оса» зь Біскупца. У пачатку 2023 году трэнаваўся зь «Нівай» з Доўбізны, аднак у выніку ня трапіў у заяўку каманды на сэзон, засяродзіўшыся на пасадзе спартовага дырэктара клюбу[14]. У красавіку 2023 году стаў начальнікам каманды ў берасьцейскім «Дынама».

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 4 0
Кобрынь Першая ліга 13 0
Баранавічы 2016 Першая ліга 9 0
Граніт 2017 Першая ліга 10 1
Хваля 2018 Першая ліга 7 1
Смаргонь 14 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]