Перайсьці да зьместу

Ягмінішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягмінішкі
лац. Jagminiški
Населены пункт
Краіна Летува
Павет Ковенскі
Раён Ковенскі
Часавы пас
Каардынаты 55°02′49,20″ пн. ш. 23°38′31,20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Ягмінішкі на мапе Летувы
Ягмінішкі
Ягмінішкі
Ягмінішкі

Ягмінішкі (лет. Jagminiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёману. Уваходзяць у склад Вількійскага староства Ковенскага раёну Ковенскага павету.

Агмін або Егімін (Agminus, Egiminus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[3], а аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[4], minthi 'памяць'[5]. Імя Jagmyn адзначалася ў 1386 годзе ва Ўроцлаве[6]. Імя Якмін гістарычна бытавала ў Польшчы: Jakmyn de Nesmyrze (1399 год)[7].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[8], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[9]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[10].

У XIX ст. фальварак Ягмінішкі ўваходзіў у склад Ковенскага павету Ковенскай губэрні[11].

  • 1902 год — 81 чалавек[12]
  1. Notes históriques del bisbat de Barcelona. Vol. 12. — Barcelona, 1915. P. 200.
  2. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 122.
  3. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
  4. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  6. Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 11, 19.
  7. Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 386.
  8. Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  9. Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  10. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  11. Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 625.
  12. Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 63.