Юры Пятровіч Астроўскі
Юры Астроўскі | |
| Дата нараджэньня | 6 студзеня 1952 (74 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
| Месца вучобы | Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут (1974) |
| Занятак | лекар, кардыяхірург |
| Навуковая сфэра | трансплянталёгія |
| Месца працы | Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар «Кардыялёгія» |
| Вядомы як | першы ў Беларусі хірург, які зрабіў перасадку сэрца |
| Сябра ў | Эўрапейскае кардыялягічнае таварыства[d] і Расейская акадэмія навук |
| Навуковая ступень | доктар навук (1996) |
| Навуковы кіраўнік | Аляксандар Шот |
| Вучні | Аляксандар Дзергачоў, Ліянава Шастакова, Юры Часноў, Сяргей Сьпірыдонаў, Аляксандар Зянькоў[1] |
| Узнагароды | |
Юры Пятровіч Астроўскі (1952, Мхінічы, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі кардыяхірург.
Доктар мэдычных навук (1996) і прафэсар (2000). Двойчы ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996, 2016) і кавалер ордэнаў Пашаны і Айчыны 3-й ступені (2021). Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014). Першы ў Беларусі хірург, які зрабіў перасадку сэрца[2]. На 2022 год працаваў загаднікам лябараторыі хірургіі сэрца Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія». Таксама быў галоўным пазаштатным кардыяхірургам Міністэрства аховы здароўя Беларусі[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзяцінства правёў у Барысаве (Менская вобласьць). У 1974 годзе скончыў Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут па спэцыяльнасьці лекавая справа. Працаваў хірургам Менскай абласной клінічнай лякарні. Пазьней служыў у Савецкім войску. У 1978—1994 гадох працаваў у 4-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску кардыяхірургам і загаднікам аддзяленьня кардыяхірургіі. У 1986 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю пра лячэньне сэрцавай недастатковасьці пры апэрацыях на адкрытым сэрцы. У 1996 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Распрацоўка і клінічнае прымяненьне пратэзаў кляпанаў «Планікс» у хірургіі атрыманых парокаў сэрца». З 1994 году ўзначаліў лябараторыю сэрца ў Навукова-дасьледчым інстытуце кардыялёгіі, дзе пазьней стаў загаднікам аддзелу сэрцава-судзіннай хірургіі. У 2000 годзе атрымаў навуковую годнасьць прафэсара клінічнай мэдыцыны[1]. У 2007 годзе выдаў брашуру «Хірургія сэрца» на 60 старонак. У 2008 годзе заснаваў катэдру кардыяхірургіі Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі (БелМАПА). У 2009 гозе абраны сябрам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4]. На 2010 год напісаў 250 друкаваных працаў і 6 манаграфіяў, а таксама атрымаў 7 аўтарскіх пасьведчаньняў[5].
У 2013 годзе выдаў даведнік «Кардыяхірургія»[4]. За 2015—2018 гады правёў 90 апэрацыяў перасадкі сэрца. У 2016 ггодзе паўторна стаў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі[6]. У 2017 годзе абнародаваў манаграфію «Сэрцавая недастатковасьць»[4]. 25 кастрычніка 2021 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 417 «Аб узнагароджаньні» Юрыя Астроўскага ордэнам Айчыны 3-й ступені за вялікі асабісты ўклад у разьвіцьцё кардыялягічнай службы. На той час Астроўскі займаў пасаду намесьніка кіраўніка ў інавацыйным разьвіцьці РНПЦ «Кардыялёгія»[7]. На 2022 год правёў звыш 9000 апэрацыяў на сэрцы і крывяносных судзінах, у тым ліку ў Азэрбайджане, Казахстане, Расеі і Ўзбэкістане. Атрымаў 55 патэнтаў і аўтарскіх пасьведчаньняў на вынаходзтвы. Абнародаваў 930 друкаваных працаў, у тым ліку 8 манаграфіяў. Пад яго кіраўніцтвам выканалі 6 доктарскіх і 19 кандыдацкіх дысэртацыяў[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Лябараторыя хірургіі сэрца (рас.) // Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар «Кардыялёгія», 2022 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
- ↑ Астроўскі Юры Пятровіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 16 сакавіка 2020 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
- ↑ Галоўныя пазаштатныя спэцыялісты // Міністэрства аховы здароўя Беларусі, 2022 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
- 1 2 3 4 Галоўная падзея ў жыцьці маёй краіны // Беларуская мэдычная акадэмія пасьлядыплёмнай адукацыі, 2022 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
- ↑ Юры Пятровіч Астроўскі // Магілёўская абласная бібліятэка, 2010 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
- ↑ Галоўная падзея ў жыцьці маёй краіны // Партал «Вэб-журналіст», 12 ліпеня 2018 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
- ↑ А. Лукашэнка. Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 кастрычніка 2021 г. № 417 «Аб узнагароджаньні» // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 27 кастрычніка 2021 г. Праверана 20 студзеня 2022 г.
| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту
- Беларускія хірургі
- Дактары мэдычных навук
- Заслужаныя лекары Рэспублікі Беларусь
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Трансплянталёгія

