Юры Алелькавіч (1559—1586)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 04:09, 8 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Юры Алелькавіч
Юры Алелькавіч. Гравюра А. Зубчанінава з партрэта XVII ст.
Юры Алелькавіч. Гравюра А. Зубчанінава з партрэта XVII ст.

Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 жніўня 1559
Памёр 6 траўня 1586
Пахаваны
Род Алелькавічы
Бацькі Юры Юр’евіч Алелькавіч[1]
Кацярына Тэнчынская[d]
Дзеці Соф’я Слуцкая

Юры Юр’евіч Алелькавіч (17 жніўня 1559 — 6 траўня 1586) — грамадзкі і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

За Ю. Алелькавічам княскі двор у Слуцку зрабіўся буйным культурным цэнтрам[2].

Біяграфія

Ю. Алелькавіч, XVII ст.

Прадстаўнік княскага роду Алелькавічаў, старэйшы сын Юрыя і Кацярыны з Тэньчынскіх. Меў братоў Аляксандра і Яна Сямёна, разам зь якімі падарожнічаў па эўрапейскіх унівэрсытэтах[3].

У 1582 пры падзеле спадчыны з братамі атрымаў Верхні і Ніжні замкі і Старое Места ў Слуцку, частку Слуцкага княства, Весічы і інш.

Уласнаруч напісаў Слуцкае эвангельле (1585)[4].

У шлюбе з Барбарай Кішка меў дачку Соф’ю, да якой па ягонай сьмерці адыйшло Слуцкае княства.

Крыніцы

Літаратура