Юнас Энрат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юнас Энрат
Jhonas Enroth Sabres 2012-02-19.JPG
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазыцыя брамнік
Ловы левы
Дата нараджэньня 25 чэрвеня 1988 (31 год)
Месца нараджэньня Стакгольм, Швэцыя
Клюб Лос-Анджэлес Кінгс
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Швэцыі па хакеі Швэцыя
Драфт НХЛ 46, 2006
Бафала Сэйбрз
Гульнявая кар’ера 2007 — цяпер

Ю́нас Э́нрат (па-швэдзку: Jhonas Enroth; нарадзіўся 25 чэрвеня 1988 году, Стакгольм, Швэцыя) — швэдзкі хакеіст, гулец клюбу «Лос-Анджэлес Кінгс», які выступае ў НХЛ і нацыянальнай зборнай Швэцыі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На драфце НХЛ 2006 году Энрат быў абраны ў 2 раўндзе пад агульным 46-м нумарам клюбам «Бафала Сэйбрз». Ён стаў найлепшым эўрапейскім брамнікам на драфце.

У 2007 годзе Энрат увайшоў у лік чатырох прэтэндэнтаў на званьне найлепшага пачаткоўца Швэдзкай элітнай сэрыі 2008 году, аднак узнагароду ў выніку атрымаў іншы брамнік[1]. Рэгулярны сэзон 2007—2008 гадоў Юнас скончыў у якасьці найлепшага брамніка з найлепшым працэнтам адбітых кідкоў і каэфіцыентам надзейнасьці.

31 траўня 2008 году Энрат падпісаў трохгадовы кантракт з камандай НХЛ «Бафала Сэйбрз». У новым клюбе брамнік дэбютаваў 7 лістапада 2009 году матчам супраць «Бостан Бруінз», у якім Энрат прапусьціў 4 галы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Юнас Энратсховішча мультымэдыйных матэрыялаў