Юзэф Тэафіль Смалінскі
Юзэф Тэафіль Смалінскі | |
Дата нараджэньня | 5 лютага 1865[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 ліпеня 1927[1] (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, калекцыянэр мастацтва, рэстаўратар |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Смалінскі (неадназначнасьць).
Ю́зэф Тэафі́ль Смалі́нскі (па-польску: Józef Teofil Smoliński; 5 лютага 1865, Грубешаў — 9 ліпеня 1927, Варшава) — польскі маляр, мастацтвазнаўца, калекцыянэр.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Варшаўскую рысавальную школу(d) Войцеха Герсана, працягнуў навучаньне ў Пецярбургу.
З 1880-х рокаў жыў у Любліне. Сябра Камісіі гісторыі мастацтва Кракаўскай акадэміі ведаў(d).
Перад Першай сусьветнай вайной пераехаў у Варшаву. Быў дзейным сябрам Таварыства заахвочваньня прыгожых мастацтваў(d). У 1920—1922 — дырэктар Музэю рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладных мастацтваў.
У шлюбе з Соф’яй зь Межаеўскіх меў дачку.
Памёр у Варшаве, пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займаўся кансэрвацыяй і рэстаўрацыяй твораў старажытнага мастацтва.
У Любліне маляваў партрэты і рэлігійныя карціны, супрацоўнічаў зь мясцовым тэатрам. У 1899 року выпадкова адкрыў у Люблінскім замку насьценныя росьпісы капліцы Сьвятой Тройцы. Адкрыў і аднавіў насьценныя росьпісы касьцёлу брыгітак(d), фрэскі ў капліцы сьвятога Станіслава Косткі ў Люблінскай катэдры(d).
Вывучаў помнікі старажытнасьці ў Слуцкім Трайчанскім манастыры (1904). Аўтар рукапісу «Партрэты і помнікі старажытнасьці князёў Алелькавічаў у Слуцку», для якога зрабіў шэраг фатаздымкаў (архітэктурны ансамбль манастыра, жывапісныя партрэты князёў Алелькавічаў, пацір Юрыя Алелькавіча, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) і малюнкаў (пячаткі князёў Слуцкіх, загалоўныя лісты рукапісных кніг і да т. п.). Рукапіс захоўваецца ў аддзеле рукапісаў бібліятэкі Польскай акадэміі навук.
У часе краязнаўчых падарожжаў стварыў дзясяткі малюнкаў архітэктурных помнікаў Любліншчыны, Варшавы, Беларусі і Летувы (сьпіхлеры, бажніцы, цэрквы, званіцы, сядзібы, корчмы, шынкі, брамы, крыжы, каплічкі і інш.).
У варшаўскай калекцыі Юзэфа Смалінскага захоўваліся лісты Евы Фялінскай, Марчэла Бачарэлі, матэрыялы да творчасьці Францішка Смуглевіча, фатаздымкі архітэктурных славутасьцяў і знакамітых палякаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Капліца ў Дунайчыцах. 1900
-
Лямус старога двара ў Кукавічах. 1902
-
Дом у Міры. 1907
-
Сядзіба ў Мазурках. 1907
-
Тыповы мяшчанскі дом у Нясьвіжы. 1907
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Józef Teofil Smoliński // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ціткоўскі І. А. Мастакі Случчыны. — Слуцк: 2006. — С. 27.
- Maria Kałamajska-Saeed. Portrety i zabytki książąt Olelkowiczόw w Słucku. Inwentaryzacja Jόzefa Smolińskiego z 1904 r.. — Warszawa: 1996. — VII,96s.:rys. с. — (Polskie dziedzictwo kulturalne. Ser. B, Wspólne dziedzictwo).
- Michał Domański. Józef Teofil Smoliński // Polski słownik biograficzny. — Warszawa-Kraków: 1999—2000 Т. XXXIX.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводзтве
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 1927 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках
- Беларускія мастакі
- Польскія мастакі
- Беларускія этнографы
- Беларускія рэстаўратары
- Выпускнікі Варшаўскай школы прыгожых мастацтваў