Юзэфа Чэйчыце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэфа Чэйчыце
Імя пры нараджэньні Juzefa Čeičytė
Дата нараджэньня 19 траўня 1922
Месца нараджэньня Алекнас, Летува
Дата сьмерці 13 красавіка 2022
Месца сьмерці Вільня
Месца пахаваньня Вільня, Раканціскія могілкі
Адукацыя Летувскі інстытут мастацтва (цяпер Акадэмія мастацтва)
Месца вучобы
Занятак Жывапісіца, сцэнографка, паэтка, дэкаратарка
Месца працы

Юзэфа Чэйчыце (лет. Juzefa Čeičytė; 19 траўня 1922, Алекнас, Юадупскі павет, Летува - 13 красавіка 2022, Вільня, Летува) — летувіская жывапісіца, сцэнографка, паэтка[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1942-1948 гг. навучалася ў Летувіскім інстытуце мастацтва. Адлічаная, калі сям'я была сасланая ў Сыбір. Пазней, у 1953 годзе экстэрнам скончыла Летувіскі інстытут мастацтва, абараніла дыплём па спэцыяльнасьці «тэатральная дэкаратарка»[2].

З 1945 году працавала сцэнографкай у летувіскіх тэатрах[3].

У 1949-1954 гг. ― артыстка Клайпедзкага драматычнага тэатру, 1954–1961. ― галоўная мастачка тэатру[4].

У 1962-1978 гг. ― мастачка Летувіскай кінастудыі[5].

У 1998 годзе ўзнагароджаная Дзяржаўнай прэміяй у галіне культуры і мастацтва[6].

Памерла 13 красавіка 2022, крыху не дажыўшы да 100-годзьдзя. Пахаваная ў Вільні на Раканціскіх могілках.[7]

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастачка стварыла канцэптуальныя ляканічныя формы сцэнаграфіі для каля 60 спэктакляў, дэкарацыі і касьцюмы да кінафільмаў[8].

Стварыла абстрактны жывапіс («Штосьці падобнае» 1960, «Вецер» 1965, «Хірасіма» 1975, «Час» 1980, «Апошняя песьня» 1994), графіку, кераміку. Яе адрозьнівалі строгія кампазіцыі, выразнасьць жывапісу, характэрнае спалучэньне цёплых і халодных колераў, фактуры і плоскасьці[9].

З 1954 году ўдзельнічала ў выставах жывапісу і сцэнаграфіі ў Летуве і за мяжой, у пэрсанальных выставах: Клайпеда - 1959 год, Вільня - 1982, 1989, 1991 і 1994-2000, 2016, 2019 гг., Коўна - 1989, Ракішкі - 2012 год[10].

Сцэнаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карлё Гальдоні. Верны сябар, 1952

Уільям Шэксьпір. Дванаццатая ноч, 1954, Атэла, 1960.

Мальер. Тарцюф, 1955, Не па сваёй ахвоце лекар, 1956.

Этэль Войніч. Авадзень, 1959.

Юстынас Марцынкявічус. Кроў і попел, 1961.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• Sakymai, eilėraščiai (Прыказкі, вершы), 1997.

• Juzefa Čeičytė. Tapyba, albumas (Жывапіс, альбом), 1999.

• Šlamėjimas: (вершы) / Juta Čeičytė. - Vilnius: Regnum fondas, 2002[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  2. ^ Mirė tapytoja, scenografė, poetė Juzefa Čeičytė. lrt.lt. 2022-04-14, https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/1673912/mire-tapytoja-scenografe-poete-juzefa-ceicyte
  3. ^ Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  4. ^ Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  5. ^ Raimonda Bitinaitė-Širvinskienė. Juzefa Čeičytė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, https://www.vle.lt/straipsnis/juzefa-ceicyte/
  6. ^ In memoriam Juzefai Čeičytei, 1922 05 19 – 2022 04 13, 7 meno dienos, https://www.7md.lt/kronika/2022-04-15/In-memoriam-Juzefai-Ceisytei
  7. ^ Mirė tapytoja, scenografė, poetė Juzefa Čeičytė. lrt.lt. 2022-04-14, https://www.lrt.lt/naujienos/kultura/12/1673912/mire-tapytoja-scenografe-poete-juzefa-ceicyte
  8. ^ Kas yra kas Lietuvoje 1990-2010. – Kaunas, 2013. – P. 281.
  9. ^ Kas yra kas Lietuvoje 1990-2010. – Kaunas, 2013. – P. 281.
  10. ^ Viktorija Daujotytė, Viktorija Daujotytė. „Gerai žmogui, kai po kojom – žemė“ (Apie menininkę Juzefą Čeičytę), Krantai, 2022 m. 14 balandžio d., https://vilniausgalerija.lt/2022/04/14/gerai-zmogui-kai-po-kojom-zeme-apie-juzefa-ceicyte/
  11. ^ Kas yra kas Lietuvoje 1990-2010. – Kaunas, 2013. – P. 281.