Перайсьці да зьместу

Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара»
наркам. «Энцыклапедыя сельскага гаспадара»
Жанр: энцыкляпэдыя
Аўтар: 120 дасьледнікаў
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1992
Публікацыя: 1993
Асобнае выданьне: 1993
Выдавецтва: «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі»
Колькасьць старонак: 736
Ілюстратар: Валеры Рагалевіч
Афармленьне: Міхась Ткачоў
Носьбіт: кніга
ISBN: 5-85700-079-3
Электронная вэрсія

«Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара» — настольная кніга з парадамі наконт вытворча-гаспадарчай дзейнасьці на зямлі, якая выйшла ў 1993 годзе пад рэдакцыяй прафэсара Міхася Ткачова.

Зьмяшчала 8 асноўных разьдзелаў: 1) «Дамашняя акадэмія», 2) «Падарыце сабе радасьць», 3) «Дом і надворныя будынкі», 4) «Фэрма на падвор'і», 5) «Свой пчальнік», 6) «Агарод і поле», 7) «Сад», 8) «Прадукты ў запас»[1]. Налічвала 120 аўтараў артыкулаў, сярод якіх былі вынаходнік Аляксандар Авутка, прафэсар Іван Нікітчанка і доктар сельскагаспадарчых навук Вячаслаў Самусь[2]. У рэдакцыйную калегію ўваходзіла 14 чалавек на чале з галоўным рэдактарам Міхасём Ткачовым[3]. Над кнігай працавала 10 рэдактараў, у тым ліку загаднік рэдакцыі Ўладзімер Салановіч (нар. 1935, Сычкава), які быў кандыдатам эканамічных навук (1973), і літаратурная рэдактарка Ефрасіньня Фешчанка. Таксама над выданьнем працавала 28 мастакоў, сярод іх мастацкі рэдактар і мастак макету Валеры Рагалевіч (нар. 1954)[4]. 18 сьнежня 1992 году падпісалі да друку арыгінал-макет першасным накладам на 40 000 асобнікаў (ІБ №177, заказ 717)[5]. 14 кастрычніка 1993 году выйшаў дадатковы наклад на 30 000 асобнікаў (заказ 531), галоўным рэдактарам якога быў Барыс Іванавіч Сачанка[6].

У 2001 годзе «Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара» ўвайшла 100 найлепшых беларускіх кніг XX стагодзьдзя паводле вынікаў апытаньня чытачоў газэты «Наша ніва» цягам 2000 году[7].

  1. ^ Зьмест // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара = Энцыклапедыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў, заг.рэд. Уладзімер Салановіч, літ.рэд. Ефрасіньня Фешчанка, маст.рэд. Валеры Рагалевіч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 730. — 736 с. — 40 000 ас. — ISBN 5-85700-079-3
  2. ^ Сьпіс аўтараў артыкулаў // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 733. — 736 с.
  3. ^ Рэдакцыйная калегія // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 4. — 736 с.
  4. ^ Над кнігай працавалі // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 734. — 736 с.
  5. ^ Даведачнае выданьне // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Міхась Ткачоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 736. — 736 с.
  6. ^ Даведачнае выданьне // Энцыкляпэдыя сельскага гаспадара / гал.рэд. Барыс Іванавіч Сачанка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 736. — 736 с. — 30 000 ас.
  7. ^ Сяргей Дубавец. 100 беларускіх кніг XX стагодзьдзя // Архэ-Пачатак : часопіс. — 2001. — № 1. — ISSN 1392-9682.