Эндру Фішэр
Эндру Фішэр | |
Andrew Fisher | |
5-ы прэм’ер-міністар Аўстраліі | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
29 жніўня 1862 |
Памёр: |
22 кастрычніка 1928[1] (66 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Маргарэт Фішэр[d][2] |
Бацька: | Robert Fisher[d][3] |
Маці: | Jane Garvin[d][3] |
Эндру Фішэр (29 жніўня 1862, Кросгаўз, Шатляндыя — 22 кастрычніка 1928, Лёндан, Вялікабрытанія) — аўстралійскі палітык, лейбарыст, пяты прэм’ер-міністар краіны, займаў пасаду тры разы. Пад ягоным кіраўніцтвам у 1910—1913 гадох была завершана велізарная заканадаўчая праграма, якая зрабіла яго, разам з прэм’ерам-пратэкцыяністам Альфрэдам Дыкінам, адным з заснавальнікаў заканадаўчай структуры новай нацыі. Спадчына рэформаў ўрада Фішэра й разьвіцьцё дзяржавы працягнуліся й пасьля рознагалосьсяў, якія ўзьніклі ў Першую сусьветную вайну й падчас аб’явы Ўільямам Г’юзам поўнай вайсковай павіннасьці.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эндру Фішэр нарадзіўся ў сям’і Робэрта Фішэра й Джэйн Гарвін і быў адным зь сямі дзяцей у сям’і. Ягоны бацька працаваў на шахце, а ў 1863 годзе быў адным з заснавальнікаў каапэратыўнай крамы. Эндру Фішэр у асноўным займаўся саманавучаньнем у бібліятэцы, якую дапамагла заснаваць крама бацькі. Ён наведваў вячэрнюю школу й у 10 гадоў пачаў працаваць на шахце. У 17 гадоў яго абралі сакратаром мясцовай прафзьвязнай арганізацыі. У 1885 годзе ён іміграваў у Кўінзлэнд, дзе доўгі час працаваў на шахтах па здабычы вугалю й золата. У 1891 годзе ён стаў прэзыдэнтам шахтарскай асацыяцыі й палітычнай арганізацыі працоўных, якая была мясцовым аддзяленьнем лейбарысцкай партыі. У 1901 годзе Фішэр ажаніўся з Маргарэт Ірвін, у іх нарадзілася шэсьць дзяцей. У 1911 годзе ў Вялікабрытаніі ён наведаў родныя мясьціны, дзе яго сустракалі як героя.
Пасьля завяршэньня палітычнай кар’еры ён стаў у 1916 годзе камісарам, які прадстаўляюў Аўстралію ў Лёндане. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Джорджа Рэйда й прабыў на пасадзе 5 гадоў. Пасьля гэтага Фішэр вярнуўся ў Аўстралію, дзе быў сустрэты сваімі прыхільнікамі, якія хацелі працягу ягонай палітычнай кар’еры. Аднак Фішэр пераехаў у Лёндан.
Прэм’ер-міністар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фішэр тройчы станавіўся прэм’ер-міністрам і ўсе тры разы ён таксама быў скарбнікам краіны. Першы раз ён стаў міністрам пасьля сыходу ў адстаўку пратэкцыянісцкага ўрада Альфрэда Дыкіна, і сышоў з пасады пасьля ўзмацненьня кааліцыі Дыкіна й Джозэфа Кука нягледзячы на тое, што генэрал-губэрнатар не падпісаў адстаўку.
Другі раз Фішэр стаў прэм’ер-міністрам пасьля перамогі лейбарысцкай партыі на чацьвёртых ўсеагульных выбарах (43 месца з 75 у палаце прадстаўнікоў і 23 з 36 — у Сэнаце). Фішэр здолеў застацца ў офісе на ўвесь тэрмін. Актыўная заканатворчая праграма ў гэты час ўключала стварэньне Commonwealth Bank, пашырэньне Вярхоўнага суда, вызначэньне сталіцы ў Канбэры. У сацыяльным пляне былі ўведзеныя кампэнсацыі працоўным і дэкрэтны адпачынак для жанчынаў, праведзена лібэралізацыя пэнсіяў праз узрост і інваліднасьць.
У 1913 годзе зь перавагай у адно месца, перамогу ў выбарах атрымалі лібэралы. Прэм’ер-міністрам стаў Джозэф Кук, а Эндру Фішэр ўзначаліў афіцыйную апазыцыю. На наступных выбарах, у верасьні 1914 году, ён зноўку стаў прэм’ер-міністрам. У гэты час ужо ішла вайна й Фішэр абяцаў, што Аўстралія будзе падтрымліваць Аб’яднанае Каралеўства «да апошняга чалавека й да апошняга шылінга». 27 кастрычніка 1915 году ён быў вымушаны пакінуць пасаду праз праблемы са здароўем. Ягонае месца заняў ягоны намесьнік Ўільям Морыс Г’юз.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Фишер Эндрю // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в https://www.east-ayrshire.gov.uk/TourismAndVisitorAttractions/LocalHistoryAndHeritage/Famouspeople/AndrewFisher.aspx
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |