Інваліднасьць

Інваліднасьць — перашкоды ці абмежаваньні дзейнасьці чалавека зь фізычнымі, разумовымі, сэнсарнымі ці псыхічнымі адхіленьнямі.
Інвалід — чалавек, у якога магчымасьці яго жыцьцядзейнасьці ў грамадзтве зьяўляюцца абмежаванымі з-за яго фізычных, разумовых, сэнсарных ці псыхічных адхіленьняў[2].
Наданьне статусу «інвалід» валодае юрыдычным і сацыяльным сэнсам, разумеючы пад сабой пэўныя асаблівыя ўзаемаадносіны з грамадзтвам: наяўнасьць льготаў, атрыманьне выплатаў (алімэнты), абмежаваньне ў дзеяздольнасьці. Некаторыя спэцыялісы разглядаюць інваліднасьць як адну з формаў сацыяльнай няроўнасьці.
У цяперашні час прынята паліткарэктная форма абазначэньня інваліда — «чалавек з абмежаванымі магчымасьцямі».
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 2010 г. у краіне налічвалася звыш 500 тыс. зьнявечаных[3] (5,3% насельніцтва). На студзень 2012 г. каля 80% зьнявечаных людзей працаздольнага ўзросту не наймаліся на працу[4]. На красавік 2012 г. налічвалася 135 тыс. інвалідаў 3-й групы (27% агульнага ліку зьнявечаных)[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ ПРОЕКТИРОВАНИЕ ЗДАНИЙ И СООРУЖЕНИЙ С УЧЕТОМ ДОСТУПНОСТИ ДЛЯ МАЛОМОБИЛЬНЫХ ГРУПП НАСЕЛЕНИЯ. ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ. СП 35-101-2001 М.,2001 с.146
- ^ Язык важен для того, чтобы покончить с дискриминацией. Сайт Дианы Веренич
- ^ Сяргей Грыб. Як атрымаць тэхнічныя сродкі // Краіна здароўя. — 19 кастрычніка 2010. — № 55 (224). — С. 5.
- ^ Надзея Дрыла. Чужыя сярод сваіх // Зьвязда : газэта. — 18 студзеня 2012. — № 10 (27125). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Сьвятлана Барысенка. У аптэку — праз паліклініку // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інваліднасьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў