Перайсьці да зьместу

Эндру Ўігінз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эндру Ўігінз
Пазыцыя: лёгкі форвард
Рост: 203 см
Вага: 91 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 23 лютага 1995(1995-02-23)[1] (31 год)
Альма-матэр:
Драфт

1, драфт НБА 2014 году
Кліўлэнд Кавальерз

Клюбная інфармацыя
Клюб Маямі Гіт
Нумар 22
Клюбы
Гады Клюб
2013—2014 Канзас Джэйгокс[d]
2014—2020 Мінэсота Тымбэрўулвз
2020—2025 Голдэн Стэйт Ўорыярз
2025—4 Маямі Гіт
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Статыстыка на NBA.com

Эндру Ўігінз (па-ангельску: Andrew Wiggins; нар. 23 лютага 1995 году, Таронта, Антарыё, Канада) — канадзкі прафэсійны баскетбаліст, які выступае за «Маямі Гіт» у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі. Быў абраны пад першым нумарам на драфце НБА 2014 году клюбам «Кліўлэнд Кавальерз».

Ўігінз быў заяўлены на драфт НБА 2014 году 31 сакавіка 2014 году[3]. Быў абраны пад першым агульным нумарам на драфце клюбам «Кліўлэнд Кавальерз»[4], стаўшы толькі другім канадцам, абраным пад нумарам адзін на драфце пасьля Энтані Бэнэта, які быў абраны на драфце годам раней таксама кліўлэндзкім клюбам[5]. 23 жніўня завяршыўся абмен паміж трыма камандамі з удзелам «Кавальерз», «Мінэсотай Тымбэрўулвз» і «Філадэлфія 76эрз». Паовдле ўгоды Ўігінз і Бэнэт былі перададдзеныя ў клюб зь Мінэсоты разам з Тадэўсам Янгам.

31 студзеня 2015 году набраў 33 пункты ў матчы супраць «Кліўлэнд Кавальерз». 13 лютага ўзяў удзел у гульні Навак году НБА падчас матчу усіх зорак і здабыў прыз як самы каштоўны гулец[6]. Па завяршэньні свайго дэбютнага сэзону ў лізе атрымаў узнагароду як найлепшы навак году НБА[7]. 9 лістапада 2015 году паўтарыў свой выніковы рэкорд, набраўшы 33 пункты ў матчы супраць «Атланты Гокс». 8 студзеня 2016 году ў матчы супраць «Кліўлэнда» зарабіў 35 пунктаў[8]. 8 лістапада 2016 году набраў 36 пунктаў у матчы супраць «Бруклін Нэтс»[9], а празь пяць дзён у гульні супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз» набраў 47 пунктаў, стаўшы першым канадцам, які здолеў назьбіраць больш за 40 пунктаў у матчы НБА[10]. 7 лютага 2018 году ў гульні супраць «Кліўлэнду» ён перасягнуў адзнаку ў 6 тысяч пунктаў у сваёй кар’еры, стаўшы шостым самым маладым гульцом у гісторыі лігі, якому гэта ўдалося. 24 лістапада 2018 году скончыў гульню з «Чыкага Булз», не набраўшы аніводнага пункту, упершыню ў сваёй кар’еры. За матч ён зрабіў безвыніковых 12 кідкоў. 18 студзеня 2019 году пераадолеў рэкорд Сэма Мітчэла у 7161 пунктаў, стаўшы найлепшым бамбардзірам клюбу за ўсю гісторыю. 18 студзеня 2020 году ён зрабіў свой першы ў кар’еры трыпл-дабл, набраўшы 18 пунктаў, 10 падбораў і 11 перадач.

6 лютага 2020 году Ўігінз быў абмяняны ў «Голдэн Стэйт Ўорыярз» на Джэйкаба Эванза, Д’Анджэла Расэла і Амары Спэлмана. У дэбютным матчы за новую каманду ён набраў 24 пункты. Узімку 2022 году гулец упершыню ў кар’еры быў запрошаны ўзяць удзел у матчы ўсіх зорак НБА. 22 траўня ў трэцяй гульні фіналу канфэрэнцыі супраць «Далас Мавэрыкс» набраў рэкордныя для плэй-оф 27 пунктаў. У фінале НБА ён дапамог камандзе перамагчы «Бостан Сэлтыкс» і стаць чэмпіёнам НБА.