Эмірэйтс (стадыён)
Эмірэйтс | |
Краіна | Вялікабрытанія |
---|---|
Горад | Ізьлінгтан[d] |
Адрас | Эшбуртан Глоўв, Лёндан |
Год пабудовы | 2006 |
Дата адкрыцьця | ліпень 2006 |
Зьмяшчальнасьць | 60 355 чалавек |
Хатняя каманда | Арсэнал |
Памеры поля | 104 × 64 м |
Тып пакрыцьця | Дэса Грасмастэр[d][1] і трава[d] |
Каардынаты | 51°33′18″ пн. ш. 0°6′31″ з. д. / 51.555° пн. ш. 0.10861° з. д.Каардынаты: 51°33′18″ пн. ш. 0°6′31″ з. д. / 51.555° пн. ш. 0.10861° з. д. |
Эмірэйтс | |
Афіцыйны сайт | |
«Эмірэйтс Стэдыюм» (па-ангельску: Emirates Stadium) — стадыён у Лёндане. Хатні стадыён каманды «Арсэнал», умяшчальнасьць 60 432 гледачы. Быў пабудаваны ў ліпені 2006 году і замяніў стары стадыён «Арсэналу» — «Гайбэры». Выдаткі на будаўніцтва склалі £390 мільёнаў. Стадыён — другі па велічыні ў чэмпіянаце Ангельшчыне па футболе, пасьля «Олд Трафарду» ў Манчэстэры. У гэтага стадыёну 4 трыбуны, кожная зь іх складаецца з чатырох ярусаў (сярэднія — самыя маленькія), ёсьць дах над усімі глядацкімі месцамі, два відэатаблё, у падтрыбунных памяшканьнях ёсьць крамы, туалеты, рэстараны. Поле стадыёну характэрна тым, што траву з абедзьвюх брамавых пляцовак можна выняць і памяняць. Да пабудовы стадыёну «Ўэмблі», на стадыёне было праведзена некалькі матчаў зборнай Ангельшчыны, таксама тут гуляла некалькі таварыскіх матчаў зборная Бразыліі па футболе.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Новы стадыён носіць імя галоўнага спонсара клюбу, авіякампаніі «Эмірэйтс» (па-ангельску: Emirates), зь якім клюб падпісаў рэкордны кантракт на 100 мільёнаў эўра.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (анг.)