Перайсьці да зьместу

Мастацкая выдумка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэпліка замку Гогвартс з франшызы Джоан Роўлінг пра Гары Потэра

Вы́думка — від мастацкага твору, пераважна наратыўнага, які прадстаўляе альбо выдуманыя пэрсанажы, падзеі, мясьціны, альбо ў выдуманых абставінах. У вузкім сэнсе «выдумка» азначае пісьмовую прозу — раманы, навэлі, апавяданьні; у шырэйшым — ахоплівае таксама ілюстраваныя наратывы любых формаў: тэатральныя прадстаўленьні, фільмы, тэлеперадачы, радыёпастановы, коміксы, ролевыя і відэагульні.

Гістарычна мастацкая выдумка ўзьнікла як спосаб перадачы мітаў, легендаў і народных казак, якія служылі дзеля тлумачэння складаных зьяваў прыроды і сацыяльных стасункаў. У Старажытнай Грэцыі, напрыклад, міты пра багоў і героеў былі спосабам асэнсаваньня сьвету і адначасна натхненьнем дзеля разьвіцьця літаратуры і драмы. З разьвіцьцём культуры і навукі мастацкая выдумка ўсё больш улучала ў сябе элемэнты інтэлектуальных экспэрымэнтаў, што асабліва яскрава выявілася ў эпоху Асьветніцтва і пазьней у эпоху рамантызму.

У сучасным сьвеце мастацкая выдумка выконвае мноства функцыяў. Яна служыць сродкам эмацыйнага ўзьдзеяньня, інструмэнтам дзеля вывучэньня этычных і філязофскіх праблемаў, а таксама прасторай для самарэалізацыі аўтараў. Праз фантазію і ўяўленьне аўтары дасьледуюць пытаньні маралі, тэхналягічнага прагрэсу, сацыяльных канфліктаў і чалавечай прыроды. Асобныя жанры, напрыклад, навуковая фантастыка і фэнтэзі, даюць магчымасьць уявіць альтэрнатыўныя сьветы і мадэлі ўладкаваньня грамадзтва.

Мастацкая выдумка фармуе ўяўленьні пра сьвет, вучыць асэнсоўваць уласны досьвед. Праз мастацкую выдумку грамадзтва ня толькі перажывае эстэтычнае задавальненьне, але і набывае здольнасьць разважаць аб складаных аспэктах жыцьця, шукаючы адказы на галоўныя пытаньні існаваньня. На мастацкую выдумку нельга спасылацца ў пытаньнях гісторыі, фактаў і верагоднасьці.

Канцэпцыя белетрыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сатырычны вобраз Чарлі Чапліна, у якім адгадвацца асоба Адольфа Гітлера.

Частым ёсьць выкарыстаньне рэальных падзеяў або рэальных асобаў у якасьці беспасярэдняга натхненьня для ўяўных падзеяў або ўяўных асобаў. Процілеглым выпадакам ёсьць такі, калі фізычны сьвет або рэальны паварот падзеяў здаецца адбыўся пад уплывам мінулай выдумкі ў творы мастацтва, што звычайна апісваецца выразам «жыцьцё імітуе мастацтва». Гэты папулярны выраз павязаны з ангельска-ірляндзкім пісьменьнікам-фантастам Оскарам Ўайлдам[1].

Ператварэньне рэальных падзеяў у выдуманы фармат, што ўлучае драматычнае адлюстраваньне рэальных падзеяў або людзей робіцца ня толькі ў літаратуры, але ў тэатры або кіно. Твор, пабудаваны такім чынам, будзе мець хаду аповяду, часткова або цалкам заснаванай на фактах, але напісанае так, быццам гэта выдумка. Такім чынам, фільмы і тэлевізійныя драмы такога кшталту часта маюць пазначэньне «заснавана на рэальных падзеях». У інтэлектуальных дасьледаваньнях ацэнка гэтага працэсу ёсьць часткай мэдыязнаўства[2].

Прыкладамі яскравай мастацкай літаратуры з такім падыходам ёсьць творы Другой сусьветнай вайны ў папулярнай культуры. У прыватнасьці, часьцяком у мастацкай выдумцы бярэцца вобраз лідэра нацысцкай Нямеччыны Адольф Гітлер. Гэтак, ангельскі актор і комік Чарлі Чаплін сыграў ролю эксцэнтрычнага дэспата Адэноіда Гінкеля ў сатырычным фільме 1940 году «Вялікі дыктатар». Гэты неўраўнаважаны, неразумны пэрсанаж адлюстроўваў рэальныя падзеі тагачаснай Другой сусьветнай вайны такім чынам, што асобы нацыскага і фашыстоўскага руху былі па-гумарыстычнаму ірацыянальнымі і жаласнымі.