Элеанора Джорджы
Элеанора Джорджы | |
па-італьянску: Eleonora Giorgi | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 21 кастрычніка 1953[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 3 сакавіка 2025[2] (71 год) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак падстраўнікавай залозы[d] |
Занятак | кінарэжысэрка, акторка, сцэнарыстка, кінапрадусарка, кінаакторка, рэжысэрка |
Навуковая сфэра | фільм[3] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0320395 |
Элеанора Джорджы[4] (нар. 21 кастрычніка 1953, Італія, места Рым) — італьянская акторка, рэжысэрка, сцэнарыстка й прадусарка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню на вялікім экране Элеанора Джорджы зьявілася ў эпізадычнай ролі Мэйд у фільме Чорнае чэрава тарантула (1971). Першая галоўная жаночая роля — Mariuccia у фільме рэжысэра Сальваторэ Сампэры Непрыкаяная (1974), дзе яе партнэрам стаў сьпявак і кампазытар Дамэніка Мадуньё.
Атрымала вядомасьць як выканаўца галоўных жаночых роляў у італьянскіх камэдыях 80-х гадоў. Элеанора Джорджы грала ў дуэтах зь вядомымі камэдыйнымі акторамі Італіі Адрыяна Чэлентана, Рэната Пацэта, Джоні Дарэлі, Карла Вэрдонэ.

У 1979 годзе выйшла замуж за выдаўца Анджэла Рыцалі, разьвялася зь ім у 1984 годзе. У 1988 годзе пайшла зь кіно, жыла зь сям’ёй і дзецьмі на фэрме. У 1993 годзе выйшла замуж за італьянскага актора Масіма Сівара, зноў разьвялася ў 1996 годзе.
У 2003 годзе Джорджы выступіла як рэжысэр, сцэнарыст і прадусар фільма Мужчыны і жанчыны, праўда і хлусьня, дзе ў галоўнай ролі зьняла Арнэлу Муці, сваю асноўную суперніцу ў камэдыях 80-х гадоў. У 2008 годзе паставіла камэдыю Мінулым летам.
Джорджы працуе на радыё, удзельнічае ў шоу на тэлебачаньні, здымаецца ў тэлесэрыялах.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![]() | Гэты разьдзел патрабуе пашырэньня. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго. |
- (1979) Аксамітныя ручкі — Цілі
Здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступныя здымкі Элеаноры Джорджы:
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |