Арнэла Муці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Арнэла Муці
Ornella Muti
Ornella Muti Cannes.jpg
Арнэла Муці на Канскім фэстывалі
Імя пры нараджэньні Франчэска Рамана Рывэльлі
Дата нараджэньня 9 сакавіка 1955 (64 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Італіі Рым
Грамадзянства Італія
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1970 — цяпер
Дзеці Naike Rivelli[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0001560

Арнэ́ла Му́ці (па-італьянску: Ornella Muti; нар. 9 сакавіка 1955, Рым, Італія) — італьянская акторка.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франчэска Рамана Рывэльлі нарадзілася ў сям’і нэапалітанца і Ільзы Рэнаты Краўзэ, балтыйскай немкі з Эстоніі. Бацькі ейнае маці пераехалі ў Эстонію зь Ленінграду[1]. Франчэска месла таксама старэйшую сястру Кляўдыю (нар. 1951).

У 1970 року ў Франчэскі адбыўся кінадэбют у фільме «Самая прыгожая жонка». Акрамя італьянскіх, Арнэла Муці зьнялася ў некалькіх ангельскамоўных фільмах — першым зь іх стала роля прынцэсы Аўры ў фільме «Флэш Гордан» (1980).

У 2008 року Муці прадставіла ўласную калекцыю біжутэрыі[2]. Ейныя крамы адчыніліся ў Парыжы, Міляне, Рыме, Рызе, Маскве і Алматы.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арнэла Муці была замужам двойчы, першым разам за акторам Алесыё Арана (1975—1981). У 1988 выйшла за Фэдэрыка Факінэцьці, шлюб скончыўся ў 1996 року. Мае трох дзяцей: мадэль, акторку, сьпявачку Найке Рывэльлі (нар. 1974); ад другога шлюбу сына Андрэа і дачку Караліну.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Арнэла Муцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў