Перайсьці да зьместу

Эдуард Скобелеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Скобелеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 сьнежня 1935(1935-12-08)
Менск
Памёр 15 кастрычніка 2017(2017-10-15) (81 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1964—
Кірунак дзіцячая літаратура
Мова расейская мова
Узнагароды

Эдуа́рд Марці́навіч Ско́белеў (па-расейску: Эдуард Мартинович Скобелев; 8 сьнежня 1935 году, Менск — 15 лістапада 2017 году, Менск) — беларускі дзіцячы пісьменьнік, супрацоўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі, палітычны дзяяч сталінісцкага, прарасейскага, антызаходняга крэда.

Нарадзіўся 8 сьнежня 1935 году ў Менску ў сям’і вайсковага інжынэра-будаўніка. У 1959 годзе скончыў заходні факультэт Маскоўскага інстытуту міжнародных адносін. Знаходзіўся на дыпляматычнай службе. З 1966 году працаваў у апараце ЦК КПБ. Сябра СП СССР з 1970 году.

У друку выступае з 1964 году. Піша на расейскай мове.

Быў адным з ініцыятараў рэфармаваньня і «аб’яднаньня» беларускіх часопісаў «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Крыніца», «Всемирная литература» і штотыднёвіка «Літаратура i мастацтва» пад адзін дах так званага «літаратурнага голдынгу».

Адзін з актыўных удзельнікаў цкаваньня Васіля Быкава. 15 траўня 2002 году заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што ў Беларусі трэба забараніць друкаваць «палітычна адсталага» В. Быкава.

Таксама вядомы сваімі антысэміцкімі поглядамі. Антысэміцкія заявы Скобелева можна знайсьці, напрыклад, у публікацыі ў «Народнай газэце» (23.11.2002) пра Марка Шагала, а таксама ў рамане «Завещание Сталина» («Запавет Сталіна»), які друкаваўся ў часопісе "Неман" (нумары №2—4 за 2003 год).

Выступаў за аб’яднаньне Беларусі і Расеі. Сталініст. Актыўна падтрымаў увядзеньне расейскай мовы як дзяржаўнай мовы Беларусі.

Быў актыўным прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі, супрацоўнікам яго адміністрацыі. Галоўны рэдактар часапісу «Інфармацыйны бюлетэнь адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

Падтрымліваў ісламскі тэрарызм. Прынамсі, пра тэрарыстычную атаку 9/11 сказаў наступнае: «11 верасьня 2001 — гэта тэхналягічны ход для ўстанаўленьня паўнаўладзьдзя Сусьветнага ўраду. І ўдары супраць «тэрарыстаў» — гэта ўдары па іншадумстве і нацыянальнай самасьвядомасьці ў сусьветным маштабе».

Памёр 15 лістапада 2017 году ў Менску[1].

Выбраная бібліяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Необыкновенные приключения Арбузика и Бебешки» (1983). Дзіцячая аповесьць. Пад назвай «Полёт в страну чудовищ» пастаўлены тэлефільм у 1986 годзе.
  • «Катастрофа» (1984). Анатацыя: «Дзея раману адбываецца ў краіне, якая фармальна вызвалілася ад каляніяльнага прыгнёту, але фактычна застаецца залежнай ад манапалістычнага капіталу. Адбыўся ядзерны выбух. Гэта вайна альбо надзвычайнае здарэньне? Мы ня ведаем. Але мы бачым людзей, якія прывыклі жыць па воўчых законах, якія супярэчаць адно адному і раўнадушныя да лёсу чалавецтва. Раман выкрывае антыгуманную сутнасьць імпэрыялізму, ягонай палітыкі і ідэалёгіі, заклікае да згуртаваньня ўсіх дэмакратычных сілаў сьвету ў барацьбе за мір».
  • «Пацаны купили остров» (1989). Анатацыя: «У аснову прыгодніцкай аповесьці пакладзеныя шматлікія выпрабаваньні, якія мусілі пераадолець галоўныя героі, што волей абставінаў апынуліся на невялікай высьпе і вымушаны былі змагацца за сваё жыцьцё і за вяртаньне на радзіму. Расказы прысьвечаныя самым актуальным для юнага чытача праблемаў — экалягічным і маральным.»
  • «Прыжок дьявола» (2001). «Скачок д'ябла», яшчэ адна антыамэрыканская агітка ў савецкім стылі.
  • «Завещание Сталина» («Запавет Сталіна»). З анатацыі выдаўца: «Аўтар праз мастацкія формы рамана аб найвялікшым Лідэры XX стагодзьдзя даносіць да чытача важнейшыя праблемы сучаснага чалавецтва. Для чытачоў-патрыётаў Вялікай Расеі!»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]