Перайсьці да зьместу

Шчэрбаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шчэрбаўка
Вобласьць: Гомельская
Раён: Гомельскі
Сельсавет: Прыбарскі
Насельніцтва: 107 (2004)
Тэлефонны код: +375 23(2)
Паштовы індэкс: 247030
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°23′06″ пн. ш. 30°41′55″ у. д. / 52.385° пн. ш. 30.69861° у. д. / 52.385; 30.69861Каардынаты: 52°23′06″ пн. ш. 30°41′55″ у. д. / 52.385° пн. ш. 30.69861° у. д. / 52.385; 30.69861
Шчэрбаўка на мапе Беларусі
Шчэрбаўка
Шчэрбаўка
Шчэрбаўка

Шчэ́рбаўка[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці. Шчэрбаўка ўваходзіць у склад Прыбарскага сельсавету. Насельніцтва 107 чал. (2004).

Знаходзіцца за 18 км на захад ад Гомелю, чыгуначная станцыя, каля аўтадарогі КаленкавічыГомель.

Вакол лес, на паўночным захадзе Будзёнаўскае ўрочышча.

Заснаваная ў 2-й палове XIX ст., калі пачаліся працы па будаўніцтве чыгункі. Пасьля пачатку руху на Палескай чыгунцы ў 1888 року адкрылася чыгуначная станцыя.

У 1959 року ў складзе гаспадаркі з цэнтрам у вёсцы Прыбар.

  • 1959 — 180 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 — 37 двароў, 107 жыхароў.

У вёсцы 37 жылых дамоў (2004). Плянаваньне складаецца з просталінейнай вуліцы з шырынёвай арыентацыяй, да якой з поўначы прылягаюць 2 вуліцы. Забудова двухбаковая, хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

  • Чыгуначная
  • Садовая
  • Янкі Купалы
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)