Старагорскія Вярхі
Выгляд
| Старагорскія Вярхі | |
| Найвышэйшы пункт | |
|---|---|
| Козі хрыбет | |
| Вышыня | 1330,4 н. у. м. |
| Геаграфія | |
| Месцазнаходжаньне | Нізкія Татры |
| Кантынэнт | Эўропа |
| Краіна | Славаччына |
| Горная сыстэма | Фатранска-Татранская вобласьць |
| ВікіМапія | http://wikimapia.org/#lang=be&lat=48.833333&lon=19.200000&z=10&m=h |
| Старагорскія Вярхі на мапе Славаччыны Старагорскія Вярхі | |
Стараго́рскія Вярхі́ (па-славацку: Starohorské vrchy) — невялікі горны хрыбет у цэнтральнай Славаччыне, каля Баньскай Быстрыцы. Уваходзіць у комплекс Нізкіх Татраў, якія зьяўляюцца часткаю Фатранска-Татранскай вобласьці і ўнутраных Заходніх Карпатаў. Найвышэйшая кропка — Козі хрыбет (1330,4 м н.у.м.).
Назву горны хрыбет атрымаў паводле вёскі Стары Горы.
На поўначы і паўночным захадзе Старагорскія Вярхі мяжуюць зь Вялікай Фатрай, на ўсходзе зь Нізкімі Татрамі, на поўдні са Зволенскай катлавінай, і на захадзе з Крэмніцкімі гарамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Старагорскія Вярхі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў