Перайсьці да зьместу

Шарлётэнборг (Швэцыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак
Замак Шарлётэнборг
Charlottenborgs slott
Від на Шарлётэнборг з захаду
Від на Шарлётэнборг з захаду
Краіна Швэцыя
Месцазнаходжаньне Мутала, лэн Эстэр’ётлянд
Каардынаты 58°32′29″ пн. ш. 15°03′50″ у. д. / 58.54139° пн. ш. 15.06389° у. д. / 58.54139; 15.06389Каардынаты: 58°32′29″ пн. ш. 15°03′50″ у. д. / 58.54139° пн. ш. 15.06389° у. д. / 58.54139; 15.06389
Архітэктурны стыль нэаклясыцызм
Будаваньне 16511662 гады
Сайт Motala museum Афіцыйны сайт
Замак Шарлётэнборг на мапе Швэцыі
Замак Шарлётэнборг
Замак Шарлётэнборг
Замак Шарлётэнборг
Замак Шарлётэнборг на Вікісховішчы

Шарлётэнборг (па-швэдзку: Charlottenborgs slott) — замак у горадзе Мутала, на ўсходзе Швэцыі.

Спачатку сучасны маёнтак Шарлётэнборг называўся Ўрэкнэбу (па-швэдзку: Vräknebo) і належаў спачатку кляштару Ўрэта, затым — Вадстэнскаму кляштару. У 1651 маёнтак быў перададзены ў валоданьне графу і палкоўніку кавалерыі Людвігу Вірыху Левэнгаўпту. У 1662 ён пабудаваў тут замак і назваў яго і ўвесь маёнтак у гонар сваёй жонкі — Шарлёты Сюзаны Мары фон Гоэнлёэ-Ноенштайн унд Гляйхэн: Шарлётэнборг.

Першапачаткова замак меў тры паверхі, але ў 1799-1803 гадох ён быў перабудаваны і стаў ніжэй. У 1920-я гады на рацэ Мутала была пабудавана гідрастанцыя, і замкавы парк быў патоплены. З 1959 замак належыць камуне Мутала.

Цяпер у замку разьмешчаны Музэй гораду Мутала, прысьвечаны, пераважна, швэдзкаму і замежнаму мастацтву XVIIXX стагодзьдзяў. Напрыклад, тут можна пабачыць унікальныя вырабы па дрэве Сафіі Ісбэрг, работы Бруна Лільефорса і Югана Крутэна.

У навакольлі замак Шарлётэнборг вядомы як Замак прывідаў. Існуе шмат розных гісторый пра прывіды ў замку. Напрыклад, пра Белую панну — саму першую гаспадыню замку графіню Шарлёту, труп якой, быццам, знаходзіўся тры гады на кухні, у чаканьні сьмерці мужа, каб быць пахаванымі разам. Іншая гісторыя распавядае пра расейскіх ваеннапалонных, якіх іншы гаспадар замку, Адам Людвіг Левэнгаўпт, дасылаў да сябе дамоў з вайны, а ягоная жонка Брыта Даратэя быццам замуравала іх у падвале.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]