Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2018-10
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі — вышэйшая дзяржаўная навуковая арганізацыя Беларусі, што ажыцьцяўляе арганізацыю, правядзеньне і каардынацыю фундамэнтальных і прыкладных навуковых дасьледаваньняў і распрацовак па розных кірунках натуральных, тэхнічных, гуманітарных, сацыяльных навук і мастацтваў.
Паводле 1-га артыкула закону «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» 1998 году, ёсьць некамэрцыйнай арганізацыяй. На 2018 год налічвала каля 16 000 супрацоўнікаў зь сярэднім узростам каля 47 гадоў. Сярод іх было каля 5350 дасьледнікаў (33%), 1619 кандыдатаў навук і 399 дактароў навук, зь іх 491 дацэнт і 220 прафэсараў. Акадэмія мела 7 аддзяленьняў: 1) фізыкі, матэматыкі і інфарматыкі; 2) фізыка-тэхнічных навук; 3) хіміі ды навук аб Зямлі; 4) біялягічных навук; 5) мэдыцынскіх навук; 6) гуманітарных навук і мастацтваў; 7) аграрных навук. Ганаровымі сябрамі НАН Беларусі былі: народны мастак Беларусі Віктар Грамыка (2000), кандыдат філялягічных навук Васіль Зуёнак (2000), касманаўт Пётар Клімук (2017) і Ю.М. Хамід.
(артыкул цалкам…)