Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2016-03

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Агітацыйны стэнд у Менску
Агітацыйны стэнд у Менску

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі 19 сакавіка 2006 году. Выбары прэзыдэнта Беларусі праводзіліся ў трэці раз. На папярэдніх двух у 1994 і 2001 гадах перамогу атрымліваў Аляксандар Лукашэнка, ён жа атрымаў перамогу і на гэтых выбарах. Акрамя яго ў выбарах удзельнічалі яшчэ тры кандыдаты: Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Казулін, Аляксандар Мілінкевіч.

Пасьля выбараў праходзілі акцыі пратэсту, а 20 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Менску пратэстоўцамі былі ўсталяваныя намёты. Агулам акцыі пратэсту трывалі пяць дзён, пакуль з 3:00 да 3:15 раніцы 24 сакавіка міліцыянты не ліквідавалі намётавы гарадок. 25 сакавіка, на Дзень Волі, спэцназ разагнаў 45-тысячны натоўп, на ўчастку паміж Тэатрам музычнай камэдыі і будынкам адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску, былі арыштаваныя болей за 100 чалавек, сярод іх і кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін. 14 ліпеня ён быў прыгавораны да 5,5 году турэмнага зьняволеньня за ўдзел у акцыі пратэсту.
(артыкул цалкам…)