Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-03
Міхась Чарот (7 лістапада 1896 — 29 кастрычніка 1937) — беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадзкі дзяяч. Супрацоўнік газэты «Савецкая Беларусь», у 1925—1929 гадах ейны рэдактар. Чалец Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў, літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Полымя», у 1924—1931 гадах чалец ЦВК БССР. Сумесна зь Юрыем Тарычам паводле аповесьці «Сьвінапас» стварыў сцэнар першага беларускага мастацкага фільму «Лясная быль» (1926).
Прысьвяціў арыштаваным па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі» верш «Суровы прыгавор падпісваю першым…» (1930), у якім асуджаў іх за нацдэмаўшчыну. У студзені 1937 году быў арыштаваны сам. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Рэабілітаваны калегіяй Вярхоўнага суду СССР 8 сьнежня 1956 году.
(артыкул цалкам…)