Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-11
Бітва на Косавым полі — буйная бітва, якая адбылася 15—16 чэрвеня 1389 году паміж аб’яднанымі войскамі сэрбскіх фэўдалаў і Басьнійскага каралеўства і турэцкім войскам на Косавым полі, за 5 кілямэтраў ад сучаснай Прышціны. Сэрбскія войскі ўзначальвалі князь Лазар Хрэбялянавіч, Вук Бранкавіч і вялікі ваявода Ўлатка Вукавіч. Асманскім войскам камандаваў султан Мурад I разам з сваімі сынамі Якубам і Баязыдам.
Падчас бою загінула большая частка абодвух войскаў і абодва правадыры: Лазар, які трапіў ў палон і быў пазьней пакараны, і Мурад, меркавана забіты Мілашам Обілічам. Нягледзячы на перамогу асманскіх войскаў, адразу ж пасьля бою войска султана сьпешным маршам накіравалася да Адрыянопалю з-за вялікіх стратаў, а таксама з-за асьцярогі спадчыньніка Мурада Баязыда, што сьмерць ягонага бацькі можа прывесьці да смуты ў Асманскай імпэрыі. Косаўская бітва адыгрывае важную ролю ў сэрбскай нацыянальнай самасьвядомасьці, гісторыі і фальклёры.
Лазар і Мілаш Обіліч ушаноўваюцца як сьвятыя праваслаўнай царквой.
(артыкул цалкам…)