Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-10
Выгляд
Саамскія мовы — група роднасных моваў у складзе фіна-валжанскае групы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якіх размаўляюць саамы. Нярэдка саамскія мовы вылучаюць асобнай групай сярод фіна-пермскіх (фіна-пермскія мовы — усе фіна-вугорскія мовы за выключэньнем вугорскае, мансійскае і хантыйскае моваў). Распаўсюджаныя на тэрыторыях традыцыйнага пражываньня саамаў: Фінмарк, паўночныя лэны Швэцыі, фінская правінцыя Ляпляндыя, Мурманская вобласьць Расеі.
На саамскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 25 000 чалавек з агульнай колькасьці саамаў, што складае прыкладна 80 000 чалавек.
(артыкул цалкам…)