Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2013-04

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будова шкілетных цягліцаў
Будова шкілетных цягліцаў

Цягліцы (па-лацінску: musculus) — органы цела жывёлаў і чалавека, якія складаюцца з пругкай элястычнай цяглічнай тканкі, якая здольная скарачацца пад уплывам нэрвовых імпульсаў. Яны прызначаныя да розных мэтаў, як то перамяшчэньне цела ў прасторы, рух галавы, хрыбетніка й вачэй, праца канцавінаў і міміка, скарачэньне галасавога вязу й дыханьня. Цягліцы на 86,3 адсотку складаюцца з вады.

Цягліцы дазваляюць рухаць часткамі цела й адлюстраваць у дзеяньні думкі й пачуцьці. Чалавек выконвае любыя рухі — ад такіх простых, як плюсканьне й усьмешка, да тонкіх і жвавых, якія можна заўважыць у дзеяньнях ювэліраў і спартоўцаў — дзякуючы здольнасьцям цягліцавых тканак скарачацца. Ад спраўнай працы цягліцаў, якія складаюцца з трох групаў, залежыць ня толькі рухомасьць арганізму, але й функцыянаваньне ўсіх фізыялягічных працэсаў. Працай усіх цягліцавых тканак кіруе нэрвовая сыстэма, якая забясьпечвае іхную сувязь з галаўным мозгам і млечам і рэгулюе пераўтварэньне хімічнай энэргіі ў мэханічную.
(артыкул цалкам…)