Чэскае нацыянальнае адраджэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Прага канца 18-га стагодзьдзя

Чэскае нацыянальнае адраджэньне — гэта тэрмін, які адносіцца да працэсу, што адбыўся на чэскіх землях у складзе імпэрыі Габсбургаў, пачынаючы прыкладна з апошняй трэці XVIII стагодзьдзя да 1848 году. Галоўнымі мэтамі лідэраў чэскага адраджэньня быў уздым узроўню мовы вучоных і матываваньне людзей, ды ўздым чэскай нацыянальнай сьвядомасьці. Нацыянальнае адраджэньне супала зь ператварэньнем фэадальных груп у грамадзянскую супольнасьць. Сярод удзельнікаў нацыянальнага адраджэньня былі: Ёзэф Даброўскі, Ёзэф Юнгман, Ёзэф Каетан Тыл, Карэл Гінэка Махі, Бажэна Нямцова, Вацлаў Тайм, Карл Ярамір Эрбэн, Ян Эвангеліста Пуркіне, Ян Сьвятаполк Прэсл, Фрэнсіс Марцін Пелцл, Магдалена Рэтыг, Францішак Палацкі.

Сытуацыя да пачатку нацыянальнага адраджэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На чэскіх землях у сярэднія вякі і ў пачатку новага часу былі распаўсюджаны чэская і нямецкая мовы. У 1615 чэскі парлямэнт прыняў пастанову, згодна якой той, хто прыяджаў на чэскія зямлі, павінен быў вывучыць чэскую мову і навучыць ёй сваіх дзяцей. Такая пастанова захоўвала нацыянальныя інтарэсы і нарадзіла адметныя элемэнты сучаснай нацыянальнай сьвядомасьці чэхаў. Пасьля бітвы на Белай Гары чэскія землі пачала засяляць нямецкая шляхта, якая карысталася нямецкай мовай. У 1627 годзе быў выдадзены прывілей, які ўраўняў правы нямецкамоўнай і чэскамоўнай шляхты. Чэская мова паступова выцясьнялася ня толькі з вышэйшых сацыяльных колаў і элітарнай культуры, але і з усяго дзяржаўнага кіраваньня. Нямецкая таксама стала мовай навукі і ваенных.

Чэскамоўным на пачатку XVIII стагодзьдзя яшчэ было больш за дзьве траціны насельніцтва. Мова была распаўсюджана ў вясковай мясцовасьці і ў гарадзкіх раёнах сярод сярэдніх і ніжэйшых саслоўяў. Па-ранейшаму падтрымліваўся высокі ўзровень чэскай мовы ў езуіцкіх выданьнях. Ва ўнівэрсытэтах яшчэ захоўвалася адукацыя на чэскай мове, але яна таксама выцясьнялася.

Назіраецца павелічэньне германізацыі краіны. Нямецкую мову выкарыстоўвалі ў дзяржаўным кіраўніцтве, у афіцыйных сустрэчах, былі германізаваны гарады і вёскі. Першым публічным абаронцам чэскай мовы стаяў езуіт Багуслаў Балбін, які ў гады 1672—1673 напісаў кнігу-дыскусію ў абарону славянскіх моваў, ды ў прыватнасьці чэскай.

Сацыяльныя і палітычныя зьмены, у сярэдзіне 18-га стагодзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўстрыйская імпэратрыца Марыя Тэрэзія пасьля сэрыі войнаў у XVIII стагодзьдзі пачала праводзіць рэформы па мадэрнізацыі манархіі Габсбургаў. У Эўропе ў той час распаўсюджваецца асьвета як філязофскае стаўленьне да жыцьця. У 1773 годзе ўказам імпэратрыцы былі забаронены езуіты, што прывяло да зьніжэньня ўзроўню вышэйшай і сярэдняй адукацыі ў Чэхіі. Пасьля ўказу, колькасьць гімназій у Чэхіі скарацілася з 42 да 13 і з 15 у Маравіі да 7. У Чэхіі застаўся адзіны ўнівэрсытэт, у якім зноў пачала гучаць нямецкая мова.

Сын Марыі Тэрэзіі, Ёзэф II выдае ў 1781 два важныя дакумэнты, якія аказваюць істотны ўплыў на далейшае разьвіцьцё краіны. Па-першае, 13 кастрычніка выдадзены закон, які дэкляраваў верацярпімасьць, а 1 лістапада закон аб адмене прыгоннага права, прыгонныя сяляне былі вызваленыя ад прамой залежнасьці ад сваіх гаспадароў.

Пры імпэратары Ёзэфе II былі скасаваны кляштары, якія былі перададзены пад грамадзка-карысная будынкі (бальніцы, школы), але гэта вядома мела адмоўны ўплыў на чэскую асьвету. Была зьнішчана і выкрадзена вялікая колькасьць чэскай і замежнай літаратуры, якая была засяроджана ў манастырскіх бібліятэках і краіна страціла вялікае культурнае багацьце. Таксама былі забаронены тэатар батлейкі, што быў ледзь не адзінай праявай чэскай культуры. Сярод указаў, Ёзэфа II было ўвядзеньне нямецкай мовы як афіцыйнай мовы і ў якасьці мовы навучаньня. Нямецкая мова была абавязковым прадметам ва ўсіх чэскіх ВНУ, сярэдніх школах і ў пачатковых школах у буйных гарадах. Родную мову было дазволена выкладаць у толькі ў вясковых пачатковых школах.

Часы нацыянальнага адраджэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатар

З другой паловы XVIII стагодзьдзя пачынаецца працэс нацыяўтварэньня ў эўрапейскіх краінах. Такія працэсы былі і ў Нямеччыне, якая была раздробленая на вялікую колькасьць этнасаў.

У той час назіраюцца станоўчыя, але і нэгатыўныя зьмены, пачаўся працэс фармаваньня сучаснай нацыі чэхаў і ў той жа час вызваленьня ад аўстрыйскай манархіі. Чэскія адраджэнцы ведалі, што ўвядзеньне нямецкай мовы як адзінай мовы ў сярэдніх школах і ўнівэрсытэтах будзе мець кепскі ўплыў на далейшае разьвіцьцё Чэхіі.

Кіруючай сілай нацыянальнага руху была чэская інтэлігенцыя (навукоўцы, мастакі, сьвятары, настаўнікі і г. д.). Гучнымі імёнамі сярод іх былі: Францішак Палацкі, Павел Ёзэф Шафарык, Ян Колар.

Адраджэнская газэта «Krameriovy noviny» 1791 г.

Для разьвіцьця чэскай навукі і тэхнікі была створана ў 1769 годзе ў Чэхіі Прыватнае навуковае таварыства. Акрамя таго, нацыянальныя адраджэнцы дамагліся паляпшэньне агульнай адукацыі ніжэйшых і сярэдніх клясаў. Пачалі адраджэньне тэатру і кнігавыданьня.

Тады ж Вацлаў Мэт’ю Крамэрыўс пачаў выдаваць у Празе кнігі на чэскай мове, такім чынам, аснаваў чэскае выдавецтва. У 1850 годзе аднаўляецца тэатар у выглядзе Чэскага нацыянальнага тэатру.

У заключным пэрыядзе, прыкладна з канца першай трэці XIX стагодзьдзя, пачынае разьвівацца чэская мастацкая літаратура: Францішак Ладзіслаў Чэлакоўскі, Карэл Гінэк Махі, Бажэна Нямцова і Карэл Бароўскі.