Ёзэф Юнгман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ёзэф Юнгман
Josef Jungmann CT.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 ліпеня 1773(1773-07-16)[1][2]
Hudlice[d], Бераўн[d], Сярэднячэскі край, Чэхія
Памёр 14 лістапада 1847(1847-11-14)[1][2] (74 гады)
Прага, Каралеўства Багемія[d]
Пахаваны Альшанскія могілкі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, лексікограф, мовазнаўца, паэт, перакладнік і пэдагог
Мова нямецкая мова, ангельская мова, француская мова, лацінская мова і чэская мова[2]
Узнагароды
Order of Leopold

Ёзэф Юнгман (па-чэску: Josef Jungmann; 16 ліпеня 1773 — 14 лістапада 1847) — чэскі філёляг, пісьменьнік і перакладчык, дзяяч чэскага нацыянальнага адраджэньня.

Усё жыцьцё працаваў над тэарэтычнымі асновамі новай чэскай літаратурнай мовы. Быў вядучай постацьцю другога пакаленьня адраджэнцаў.

Заснаваў першы чэскі навуковы часопіс «Krok». Суполка адраджэнцаў, якую ён вакол сябе згуртаваў, пазьней стала называцца Юнгманавай паэтычнай і навуковай школай. Да яе належалі, напрыклад, такія дзеячы, як Францішак Палацкі, Ян Эвангеліста Пуркіне, Францішак Ладзіслаў Чалакоўскі.

Выдаў пяцітомны Слоўнік чэска-нямецкі — адну з падставовых для чэскай літаратурнай мовы працаў. Напісаў «Гісторыю чэскай літаратуры» і іншыя навуковыя працы.

Вучыўся ў Бэроўне, пасьля ў гімназіі ў Празе. Наведваў філязофскі, а потым і юрыдычны факультэты Карлавага ўнівэрсытэту. Адначасова працаваў прыватным настаўнікам. З 1799 году выкладаў у гімназіі ў Літамнержыцах, у 1815 годзе ўзначальвае Старачэскую гімназію ў Празе. Пазьней стаў рэктарам Карлавага ўнівэрсытэту.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ёзэф Юнгмансховішча мультымэдыйных матэрыялаў