Перайсьці да зьместу

Чэмпіянат сьвету па трэкавых вэлягонках 2013 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марка Белпошты, прысьвечая чэмпіянату

Чэмпіянат сьвету па трэкавых вэлягонках 2013 году прайшоў у Менску з 20 па 24 лютага 2013 году пад эгідай Міжнароднага саюзу вэлясыпэдыстаў. На чэмпіянаце было разыграна 19 камплектаў узнагарод: 10 у мужчын і 9 у жанчын[1]. Спаборніцтвы прайшлі на вэлядроме ў мультыспартовым комплексе «Менск-Арэна». На правядзеньне спабораў вылучылі 1 млн. 857 тыс. эўра[2].

Перамогу ў неафіцыйным камандным заліку сярод амаль з 35 краінаў сьвету атрымала зборная Вялікабрытаніі, якая заваявала 5 залатых узнагародаў[3]. Беларускія раварысты выступалі ў палове відаў спабораў[4]. 27 лютага міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко звольніў расейскага адмыслоўца Станіслава Салаўёва з пасады старшага трэнэра зборнай Беларусі па вэляспорту праз адсутнасьць дасягненьня хоць бы адной узнагароды на першынстве[5].

Спабор АдлегласьцьАсаблівасьцьВынікПераможца
Камандная гонка перасьледу(en) Мужчыны — 4 кілямэтры, жанчыны — 3 кмУ мужчынскай камандзе 4 удзельнікі, у жаночай — 3; старт з процілеглых бакоў трэкаЧас фіксуецца ў момант перасячэньня фінішнай рысы пярэднім колам ровара перадапошняга ўдзельніка камандыАўстралія: Глен О'Шы(en), Алекс Эдмандсан(en), Майкл Гэпбэрн(en), Аляксандар Морган
Гонка паводле ачкоў(en) Мужчыны — 40 км, жанчыны — 25 кмАчкі за першыя месцы кожныя 10 кругоўНайбольшая колькасьць ачкоўВялікабрытанія: Сайман Ейц(en)
Мэдысан(en) Мужчыны — 50 км, жанчыны — нямаУ камандзе 2 удзельнікі, якія зьмяняюць адзін аднаго, але толькі адзін пастаянна знаходзіцца ў гонцыЗалік ачкоў праводзіцца кожныя 20 кругоўФранцыя: Вівьян Брыс(fr), Морган Кнэйскі(en)
Гіт(en) Мужчыны — 1 км, жанчыны — 500 мэтраўГонка зь месцаЛепшая хуткасьцьФранцыя: Франсуа Пэрві(en)
Спрынт Мужчыны — 1 км, жанчыны — 1 кмУ залік ідуць заключныя 200 мПершы, хто перасячэ фінішную рысуНямеччына: Стэфан Бёціхер(en)
Скрэтч(en) Мужчыны — 15 км, жанчыны — 10 кмДа 24 удзельнікаў; сыход з гонкі пры адставаньні ад асноўнай групы на цэлы кругВыпярэджваньне групы на цэлы круг. Калі тры спартоўцы адначасова абганяюць асноўную групу на цэлы круг, яны маюць праехаць усю адлегласьць да канцаІрляндыя: Марцін Ірвін(en)
Кейрын(en) Мужчыны — амаль 2 км, жанчыны — амаль 2 кмМатацыкліст разганяе 6-9 спартоўцаў, якія стартуюць адначасова, да 35-42 км/гадз. і за 2,5 круга да фінішу сыходзіць з трасыПерасячэньне фінішнай рысы першымВялікабрытанія: Джэйсан Кені(en)
Омніюм(en) 6 спабораў: круг з ходу (на час), гонка паводле ачкоў, гонка з выбываньнем, індывідуальная гонка перасьледу(en), скрэтч, гіт зь месцаНайменшая сума занятых месцаўНовая Зэляндыя: Эйран Гейт(en)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]