Часовая рада Чачэнскай Рэспублікі
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Часовая рада Чачэнскай Рэспублікі — урад у Чачэніі (варожы да ўраду Джахара Дудаева), які прызнаваў Чачэнію часткаю Расеі. Урад Расеі лічыў ЧРЧР адзіным законным урадам ЧРІ.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЧРЧР складаўся з 19 чалавек. Старшынём быў галава Надцерачнага раёну Ічкерыі Умар Аўтурханаў, яго намесьнікаў быў прадпрымальнік Лечы Мусаеў, галавою агульнага аддзелу — Зайндзі Чалтаеў. Міністрам абароны й найвышэйшым ваеначальнікам — Біслан Гантаміраў. Службу зьнешніх зносінаў са сродкамі масавай інфармацыі вёў Руслан Мартагаў.
Стварэньне ўраду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЧРЧР быў створаны ў сьнежні 1993 г. на радзе незадаволеных урадам Дж. Дудаева ў Надцерачным раёне ЧРІ. 3—4 чэрвеня 1994 году Зьезд народаў Чачэніі, які склікаў ЧРЧР у вёсцы Знаменскае Надцерачнага раёну абвясьціў аб адстаўцы Дж. Дудаева й аб прызнаньні ЧРЧР галоўным урадам у Чачэніі да правядзеньня выбараў галавы Чачэніі. 30 ліпеня ЧРЧР яшчэ раз заявіў аб адстаўцы Дж. Дудаева. 11 жніўня было абвешчана аб стварэньні ўраду Чачэніі. Старшынём ураду стаў старшыня саўгасу Алі Алаўдзінаў, яго намесьнікам стаў Бадрудзін Джамалханаў.
Адносіны з урадам Расеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расея прызнавала ЧРЧР адзіным урадам у Чачэніі. Дж. Дудаеў быў абвешчаны бандытам, зь якім ніхто ня будзе мець ніякіх справаў. Калі прыхільнікі незалежнасьці ЧРІ будуць ваяваць з ЧРЧР, то Расея будзе дапамагаць ім у вайне з ЧРІ.
Пачатак тайнай расейска-чачэнскай вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ліпені — жніўні 1994 году аддзелы на чале з колішнім старшынём мескае рады Грознага Бісланам Гантаміравым сілаю захапілі Ўрус-Мартан, а аддзелы Руслана Лабазанава (колішняга таварыша Дж. Дудаева) здабылі места Аргун. 29 жніўня на паседжаньні ЧРЧР было вырашана працягваць вайну з Дж. Дудаевым, але здабыць Грозны так і не змаглі. Не хапала войска. Такое становішча працягвалася да лістапада 1994 году. Увесь час Дж. Дудаеў панаваў у Грозным. 23—24 лістапада 1994 г. Расея тайна загадала сваім вайскоўцам удзельнічаць у націску на Грозны. Расея заявіла аб тым, што ніякіх вайскоўцаў у Чачэніі няма. Дзьве спробы здабыць Грозны аказаліся няўдалымі.
Канец тайнай пачатак адкрытай вайны Расеі й Ічкерыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Правал спробаў здабыцьця Грознага прывяло Барыса Ельцына да прыняцьця рашэньня аб пачатку адкрытай вайны з ЧРІ.