Біслан Гантаміраў
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
| Біслан Гантаміраў | |
| Старшыня мескае рады Грознага | |
|---|---|
| Лістапад 1991 — 17 красавіка 1993 | |
| Прэзыдэнт | Джахар Дудаеў |
| Папярэднік | пасада створана |
| Наступнік | Леча Дудаеў |
| Намесьнік кіраўніка ўраду Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя | |
| 1 лістапада 1995 — сакавік 1996 | |
| Прэзыдэнт | Джахар Дудаеў |
| Старшыня Дзяржаўнай рады Чачэнскай Рэспублікі | |
| 12 лістапада 1999 — сьнежань 1999 | |
| Прэзыдэнт | Уладзімер Пуцін |
| Папярэднік | Малік Сайдулаеў |
| Наступнік | Хусэйн Ісаеў |
| Першы намесьнік прадстаўніка Расеі ў Чачэнскай Рэспубліцы | |
| Сьнежань 1999 — 30 траўня 2000 | |
| Старшыня места Грозны | |
| 11 ліпеня 2000 — 17 траўня 2001 | |
| Папярэднік | Суп’ян Махачаў |
| Наступнік | Алег Жыдкоў |
| Галоўны наглядчык прадстаўніка Прэзыдэнта Расеі ў Паўднёвай акрузе | |
| 20 чэрвеня 2001 — 7 лютага 2002 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 22 красавіка 1963 (63 гады) в. Гэхі, ЧІАССР, СССР |
| Узнагароды | |
Біслан Сайдаліевіч Гантаміраў (нарадзіўся 22 красавіка 1963 году, Гэхі, ЧІАССР, СССР) — расейскі й чачэнскі дзяржаўны дзяяч.
Займаў розныя пасады ў Чачэнскай Рэспубліцы й Чачэнскай рэспубліцы Ічкерыя. Быў асуджаны на тры гады зьняволеньня за крадзеж дзяржаўных сродкаў Расеі.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле паходжаньня — чачэнец. Нарадзіўся ў вёсцы Гэхі, што ў ЧІАССР. Вучыўся ў Растове-на-Доне ў дарожным тэхнікуме, потым у Стаўрапальскім юрыдычным завочным інстытуце. З 1981 па 1983 годы служыў у Савецкім войску. З 1984 па 1987 годы рабіў у МУС ЧІАССР.
Удзел у чачэнскім вызваленьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У лістападзе 1991 году быў прызначаны Дж. Дудаевым начальнікам места Грозны, а 25 кастрычніка 1992 абраны старшынём мескае рады Грознага.
Пераход да Расеі. Змаганьне з чачэнцамі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Змаганьне з Дж. Дудаевым
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У красавіку 1993 году перайшоў да праціўнікаў Дж. Дудаева. У 1994 годзе разам з начальнікам Надцерачнага раёну Чачэніі Умарам Аўтурханавым стварыў урад Чачэніі — Часовая рада Чачэнскай Рэспублікі. У верасьні 1994 году начальнікам войска ЧРЧР.
З пачаткам адкрытай вайны Ічкерыі й Расеі стаў ярым прыхільнікам Расеі. Са студзеня 1995 году — намесьнік начальніка расейскага ўраду па выкананьні Чачэнскай Рэспублікі. Вясной 1995 году стаў начальнікам места Грозны, а 1 лістапада 1995 — намесьнікам начальніка ўраду Чачэнскай Рэспублікі. Пасьля заканчэньня вайны быў вымушаны выехаць з Ічкерыі, бо яго маглі забіць за здраду Ічкерыі. У Расеі (куды ён ад’ехаў) Б. Гантамірава асудзілі за крадзеж скарбовых грошай.
З пачаткам вайны быў тэрмінова вызвалены з турмы. 12 лістапада 1999 году прызначаны старшынём Дзяржаўнай рады Чачэнскай Рэспублікі. Гэта быў часовы ўрад Чачэнскай Рэспублікі. Са сьнежня 1999 году па травень 2000 году — першы намесьнік прадстаўніка ўраду Расеі ў Чачэнскай Рэспубліцы. З 11 ліпеня 2000 году — першы намесьнік кіраўніка часовага ўраду Чачэнскай Рэспублікі, адначасова Б. Гантамірава прызначылі начальнікам места Грозны. З 20 чэрвеня 2001 па люты 2002 — галоўны наглядчык прадстаўніка прэзыдэнта Расеі на поўдні Расеі. З 7 лютага 2002 па 2 верасьня 2003 — намесьнік начальніка ўраду Чачэнскай Рэспублікі, міністар інфармацыі й друку Чачэнскай Рэспублікі.
Пасьля вайны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цяпер жыве ў Валгаградзкае вобласьці, дзе займаецца земляробствам.