Перайсьці да зьместу

Умар Аўтурханаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ума́р Джуні́тавіч Атурха́наў (нар. 21 студзеня 1946) — расейскі дзяржаўны дзяяч. Намесьнік галавы Падатковае службы Расеі (19961999), генэрал-маёр падатковае службы Расеі.

Нарадзіўся ў Казаскай ССР. Закончыў вучобу ў вайсковай найвышэйшай вучэльні й дзяржаўны ўнівэрсытэт Краснадару. Служыў у МУС СССР у Грузіі ў Сухумі. Са жніўня 1991 году старшыня часовае рады па кіраваньні Надцерачнага раёну Чачэніі.

Барацьба з незалежнікамі ў Ічкерыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў прымаць удзел у барацьбе з Дж. Дудаевым. Стаў заўзятым прыхільнікам знаходжаньня Чачэніі ў складзе Расеі. З 1992 году старшыня грамады «Маршо». Зь сярэдзіны 1993 году пачаў падтрымліваць баявыя дзеяньні з урадам ЧРІ. Але разграміць войска ЧРІ ня змог. Вымушаны быў зьвярнуцца да Расеі аб аказаньні тайнае вайсковае дапамогі. З пачаткам Першай расейска-чачэнскай вайны займаў розныя пасады ў Чачэнскай (расейскай) рэспубліцы.

У 1996 годзе з-за заканчэньня вайны, якую выйгралі прыхільнікі незалежнасьці ЧРІ, быў вымушаны ад’ехаць з Чачэніі. Займаў розныя дзяржаўныя пасады ў падатковых урадах Расеі.