Перайсьці да зьместу

Ціхмяная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ціхмяная
Кроткая
Жанр: аповесьць
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1876
Публікацыя: 1876
Наступны твор: Браты Карамазавы[d]
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Ціхмя́ная» — аповесьць Фёдара Дастаеўскага, адно з яго апошніх твораў. У арыгінале аўтара — фантастычны аповед.

Задуманая ў 1869 годзе. Напісаная вельмі хутка — за тры тыдні, у пэрыяд з канца кастрычніка да 19 лістапада 1876 года. Дастаеўскі ў гэтай аповесьці хацеў паказаць «чалавека з падпольля», альбо дакладней, «чалавека з падвала», «чалавека з сутарэньня».

  • Ціхмяная
  • Ліхвяр

Спачатку прапаноўваюцца невялікія аўтарскія ўводзіны. У іх аўтар тлумачыць, што ён назваў аповед фантастычным толькі таму, што ён зьяўлецца «плыньню думак» апавядальніка, якія, быццам бы, падслухаў і занатаваў стэнограф. Тут жа аўтар дае зразумець, што гаворка пайдзе пра мужа, жонка якога скончыла жыцьцё самагубствам.

Аповесьць расказвае гісторыю жыцьця жанчыны, якая пабіраецца шлюбам зь ліхвяром. Цікава тое, што апавядальнік не называе ні свайго, ні яе імя. Аповесьць выказвае задуму Дастаеўскага пра ката і ахвяру. Таксама аўтар паказвае тагачасныя рэаліі. Ад грашовай нястачы дзяўчына вырашае выйсьці замуж за чалавека, якога яна ня толькі не кахала, але і пагарджала ім і яго родам заняткаў. Ціхмяная імкнецца ўзбунтавацца супраць гэткага жыцьця і супраць свайго мужа, якога яна нават мерылася забіць, каб прыпыніць чалавечыя пакуты: ня толькі свае, але і тых людзей, якія былі залежныя ад яго, якія закладывалі сваю апошнюю маёмасьць за капейкі пад вялікі адсотак. Гэтыя пакуты ўвасобіліся ня ў сварках, і не ў фізычнам зьдзекваньні, а пераважна ў пастаянным маўчаньні, якое стала валадарыць паміж мужам і жонкай празь некаторы час пасьля вясельля.

Апавядальнік часта сабе супярэчыць. Напрыклад, так і застаецца незразумелым: ён узяў шлюб на «ціхмянай» з жалю, альбо для таго, каб катаваць яе, помсьцячы за свой лёс, як катаваў ён сваіх кліентаў. Акрамя таго, думкі апавядальніка сумбурныя і блытаныя. Ён як бы імкнецца прывесьці іх у парадак, што ў яго атрымоўваецца толькі пад канец аповесьці, дзе небарака дабіраецца да сутнасьці справы, яму адкрываецца ісьціна.

Таксама цікавая гісторыя самога апавядальніка: ён быў адстаўным штабс-капітанам выдатнага палка (сышоў у адстаўку добраахвотна). Тамака, як і паўсюль, яго не любілі, а повадам да яго адстаўкі стала выпадковасьць. Пасьля гэтага ён вёў галечнае валацужнае жыцьцё, пакуль не памерла яго сваячка, якая пакінула яму тры тысячы рублёў. Пасьля гэтага апавядальнік і стаў ліхвяром, марачы пры гэтым назапашыць дастатковую суму і пачаць новае жыцьцё.

Напрыканцы апавядальнік знаходзіцца ў парыве дабрыні і дабрадзейства: ён укленчыў перад жонкай (зь якой не размаўляў усю зіму), клянецца ў каханьні, абяцае шчасьце. Але як яна ўсьвядоміла раней, зь ім патрэбна было «па-шчыраму»: калі кахаць, то суцэльна і аддана, альбо не кахаць зусім. Але яна ці то не здолела зрабіць выбар у той ці іншы бок, ці то не пажадала ашукваць апавядальніка «паўкаханьнем». Таму аповесьць заканчваецца вельмі сумна — самазабойствам галоўнай гераіні.