Перайсьці да зьместу

Гулец (раман)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гулец
Игрок
Жанр: раман
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1866
Публікацыя: 1866
Папярэдні твор: Злачынства і пакараньне
Наступны твор: Ідыёт[d]
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Гулец» — раман расейскага пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага, упершыню апублікаваны ў поўным зборы ягоных твораў у 1866 годзе. Гэты раман неаднаразова інсэніраваўся і стала трымаўся ў рэпэртуары многіх драматычных тэатраў.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаньне рамана мае доўгую перадгісторыю.

Задума раман «Гулец» зьявілася яшчэ ўвосень 1863 г. 18 (30) верасьня з Рыму Дастаеўскі пісаў Мікалаю Страхаву:

« «Сюжэт аповеду наступны: адзін тып замежнага расейца. Зьвярніце ўвагу: пра замежных расейцаў шмат пісалі ў часопісах. Усё гэта будзе паказана ў маім апавяданьні. Ды й ўвогуле будзе адлюстравана сучаснасьць (наколькі магчыма, зразумела) нашага ўнутранага жыцьця. Я бяру натуру шчырую, аднак, чалавека шырока адукаванага, але ва ўсім незакончанага, які страціў веру і ня сьмее верыць, які паўстаў на аўтарытэты і які баіцца іх. Ён супакойвае сябе тым, што яму няма чаго рабіць у Расеі і таму ён жорстка крытыкуе людзей, якія клічуць з Расеі нашых, замежных расейцаў. Галоўная ж думка ў тым, што ўсе яго жыцьцёвыя сокі, сілы, буянства, адвага пайшлі на рулетку. Ён — гулец, і ня просты гулец, таксама як скупы рыцар Пушкіна ня проста скупы... Ён, па-свойму, паэт, але справа ў тым, што ён сам саромеецца гэтае паэзіі, бо глыбока адчувае яе нізасьць, хаця патрэба рызыкі і надае яму высакароднасьць у сваіх жа вачох. Увесь аповед — аповед пра тое, як ён трэці год гуляе ў ігорных дамах на рулетцы[1] »

У 1863 годзе Фёдар Дастаеўскі прыехаў на адпачынак у Бадэн-Бадэн. Тамака ён за некалькі дзён прагуляў ня толькі ўсе свае грошы, але і гатоўку сваёй сяброўкі Паліны Суславай. Каб выпутацца з пазыкаў, ён заключыў кантракт з выдавецтвам Ф. Т. Сьцялкоўскага, па якому ён абяцаў для яго выданьня напісаць раман, ня меней за 12-ць друкаваных аркушаў, і ў выпадку яго ненапісаньня да 1 лістапада 1866 году, Сьцялкоўскаму дазвалялася на працягу дзевяці гадоў выдаваць дарма ўсё, што напіша пісьменьнік, без усякае ўзнагароды. Захоплены працай над «Злачынствам і пакараньнем», Дастаеўскі ня браўся за новы раман да пачатку кастрычніка 1866 г. Калі ж часу засталося менш за месяц, ён вымушаны быў запрасіць стэнаграфістку Ганну Грыгор'еўну Сьніткіну і прадыктаваўёй тэкст рамана за 26 дзён, з 4 па 29 кастрычніка.

Тэмай рамана зьяўляецца ўсепаглынаючая прага да азартных гульняў. Менавіта Суслава лічыцца прататыпам гераіні рамана — Паліны Аляксандраўны. Пакутлівыя адносіны галоўнага героя рамана з Палінай зьяўляюцца адлюстраваньнем няпростых стасункаў Дастаеўскага з Суславай.

  1. ^ Выбраныя творы : Пер.з рус. А. Каляды / Фёдар Дастаеўскі; Прадм. А. Рагулі. — Мн. : Беларускі кнігазбор, 2004. - 672с. — (Беларускі кнігазбор: замежная літаратура) ISBN 985-6730-38-4 С. 665