Падлетак (раман)
Выгляд
| Падлетак | |
| Подросток | |
| Жанр: | раман |
|---|---|
| Аўтар: | Фёдар Дастаеўскі |
| Мова арыгіналу: | расейская |
| Год напісаньня: | 1874—1875 |
| Публікацыя: | 1875 |
| Папярэдні твор: | Д'яблы |
| Наступны твор: | Браты Карамазавы[d] |
«Падле́так» — раман Фёдара Дастаеўскага, пачаты ў лютым 1874 і скончаны ў лістападзе 1875. Упершыню апублікаваны ў 1875 годзе ў часопісе «Отечественные записки».
У рамане пісьменьнік кранае праблему «бацькоў і нашчадкаў», разглядаючы яе праз узаемаадносіны галоўнага героя падлетка — Аркадзія Макаравіча Даўгарукага са сваім бацькам Андрэем Пятровічам Вярсілавым. З дапамогай вобраза падлетка аўтар паказвае, як скрозь сквапнасьць, прагу нажывы і распусту фармуецца асоба галоўнага героя. Пісьменьнік супрацпастаўляе двараніна Вярсілава, бацькі Падлетка, і дваровага чалавека Макара Даўгарукага — фармальнага бацькі. Другі для аўтара становіцца сымбалем разуменьня народнай праўды і ідэі маральнага «благообразия», адной з асноўных ідэяў рамана.